Вялікая Айчынная вайна і страты ў ёй – балючая, незагойныя рана беларускага народа.

Трагічным вынікам нацыцысцкай палітыкі генацыду і выпаленай зямлі ў Беларусі сталі 209 разбураных і спапялёных гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 спаленых сёл і вёсак, 5925 з якіх знішчаны разам з усім ці часткай насельніцтва.

Хатынь. Ні на адной самай падрабязнай карце Вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

Хатынь – сімвал трагедыі і мужнасці. Хатынь – гэта наша гісторыя ў камені, у памяці, у сэрцы…

Спаленыя зажыва з людзьмі вёскі па ўсёй Беларусі…

628 вёсак падзялілі лёс Хатыні, і 186 з іх так і не былі адноўлены. 433 беларускія вёскі паўсталі з руін вечнай памяццю непакораным.

Прапануем Вашай ўвазе, выданні з фондаў цэнтральнай раённай бібліятэкі, на старонках якіх адлюстравана хатынская трагедыя. Каб помнілі. Каб падобныя трагедыі не паўтараліся ніколі і нідзе.

Выставу распрацавала:
бібліёграф 1-й катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУ “ Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
Вольга Жыбурт