З’ яднаныя роднай мовай

Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у Тыдні роднай мовы, прысвечаным Году гістарычнай памяці і прымеркаваным да Дня народнага адзінства, які праходзіць ў ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй”.  Бібліограф Вольга Жыбурт прапанавала ліцэістам цікавы і пазнавальны фолк-квіз “Родная мова – мова сэрца”. Моладзь з задавальненнем адгадвала беларускія народныя загадкі, спасцігала мудрасць продкаў па беларускім прыказкам і займалася перакладам слоў з беларускай мовы на рускую і наадварот.




Выкладчык беларускай мовы і літаратуры ліцэя Анастасія Сакалоўская прапанавала навучэнцам віктарыну-падарожжа па роднай Беларусі. Ліцэісты ахвотна адказвалі на пытанні і даведаліся шмат цікавага пра песняроў зямлі беларускай Янку Купалу і Якуба Коласа, знакамітыя мясціны Беларусі, дзяржаўную сімволіку і прыродныя багацці нашай краіны.


Завяршылася мерапрыемства інфа-сюрпрызам: кожны удзельнік сустрэчы атрымаў падарунак ад дзяржынскай бібліятэкі – кніжную закладку-скарбонку народнай мудрасці “Век жыві, век вучыся” з беларускімі прыказкамі.


Анонсы

Октябрь
«Копилка мудрости»: литературная орбита к 120-летию со дня рождения Евгения Пермяка
Начало в 14:00

Октябрь
«Волшебница осень: писатели – детям»: литературный час в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Если душа родилась крылатой»: поэтическое путешествие по творчеству Марины Цветаевой (клуб BOOKtime)
Начало в 14:00
Последние новости

Сентябрь
15:09

Сентябрь
10:13

Сентябрь
16:35