Юбілею роднай Міншчыны была прысвечана сустрэча ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” і Дзяржынскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Адбылася яна ў бібліятэцы 22 студзеня 2023 года. Падчас размовы прысутныя прыйшлі да высновы, што дабрабыт роднага краю залежыць ад спраў і працы кожнага жыхара. Гэтую думку ў сваіх паэтычных прысвячэннях падцвердзілі і паэты-землякі Антон Анісовіч, Уладзімір Слабейка, Ніна Дзюбайла, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і кіраўнік клуба Наталля Лебядзеўская. А шчырыя ўсмешкі і прыемны настрой стварылі такі стан душы прысутных, што пад гукі песні ўсе нават заспявалі разам з Людмілай Круглік!