У Грычынскай сельскай біліятэцы-клубе да 80-годдзя беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта Мікалая Мікалаевіча Чарняўскага прайшлі гучныя чытанні “Хто пакрыўдзіў кракадзіла?”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5 класа ДУА “Грычынскі ВПК яслі-сад – базавая школа”. Для дзяцей была падрыхтавана выстава “Паэт краіны маленства”, на якой былі прадстаўлены кнігі Мікалая Чарняўскага. Усе творы пісьменніка напісаны прыгожай беларускай мовай, дзе спалучаюцца добры гумар і любоў да людзей. Дзеці чыталі вершы, апавяданні, адгадвалі загадкі. Паглядзелі ўрывак тэлеперадачы “Дыяблог”, дзе Мікалай Чарняўскі чытае верш пра родны край, паслухалі песню на словы Мікалая Чарняўскага і музыку Анатоля Ізотава “Ёлка-вясёлка”.