Ката пячы

Ужо стала добрай традыцыяй першае паседжанне клуба “Солнышко” прысвячаць абрадавай гульні “Ката пячы”. Скірмантаўская сельская бібліятэка сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу “Скірмантаўскі ДК” правялі абрадавую гульню для ўдзельнікаў клуба. Вядучыя Нэла Сяргееўна Янкоўская і Наталля Пятроўна Рэдзько расказалі дзецям , як удзельнікі народных калектываў “Весялуха” і “Сваякі” праводзяць абрадавую гульню “Ката пячы”, якая занесена ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Пасля дзеці ў пакоі традыцыйнай культуры прынялі актыўны ўдзел у займальных гульнях: “Барада”, “Панас”, “Рэшата”, “Ліскі”. “Ката” для дзяцей зрабілі салодкім: тулава – здобная булка, вушкі з зефіра, лапкі і хвост з сасісак. Удзельнікі мерапрыемства пад’язджалі на вілках да “ката” са словамі “Ад парога да кута еду па лысага ката!” і імкнуліся адкусіць кавалачак. У каго гэта не атрымлівалася, той выконваў ўсякія жартоўныя заданні: пагаўкаць як сабака, пабадаць як каза, паскакаць як зайчык і іншыя. Дзеці з вялікім задавальненнем выконвалі заданні і гулялі ў гульні. Дадому дзеці пайшлі з добрым настроем. 


Анонсы

Февраль
«Пришвин – детям»: литературная визитка в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Февраль
«От классического до нового, или другая жизнь лоскутков»: креатив-лаборатория в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00

Февраль
Сказка «Зимовье зверей»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00
Последние новости

Февраль
16:40

Февраль
16:25

Февраль
16:00