ГОД МІРУ І СТВАРЭННЯ. Паэтычныя адкрыцці паэта

ГОД МІРУ І СТВАРЭННЯ

Творчы чалавек заўсёды імкнецца падзяліцца сваімі здабыткамі, каб разам з суразмоўцамі захапляцца прыгажосцю роднага краю і захоўваць духоўна-патрыятычны стан душы.

29 студзеня сваімі творчымі пошукамі і паэтычнымі адкрыццямі дзялілася з ваенаслужачымі вайсковай часткі № 1463 удзельніца народнага літаратурнага клуба “Выток” Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік.

Гэта быў дыялог-разважанне, у якім абмяркоўваліся шматлікія пытанні. Сярод якіх была і тэма павагі да маці, якая нарадзіла, і маці-Радзімы. Паэтычным словам абгрунтоўвалася неабходнасць захавання нашчадкамі гістарычнай памяці дзеля міру ў роднай краіне і на Зямлі. Разважалі пра сяброў і сяброўства, іх выключнае значэнне ў жыцці чалавека.

Напрыканцы сустрэчы паэтэсса пажадала ваеннаслужачым сумленна служыць сваёй Айчыне, падкрэсліўшы іх значнась у ахове міру і шчасця беларусаў.


Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:09

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14