ПАЛАЖЭННЕ
аб сеткавай акцыі “Колькі кіпцікаў у кошкі?”, прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Станіслава Пятровіча Шушкевіча
1. АГУЛЬНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
1.1. Сеткавая акцыя (далей Акцыя) “Колькі кіпцікаў у кошкі?” прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння пісьменніка-земляка Станіслава Пятровіча Шушкевіча.
1.2. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты, задачы, умовы і парадак арганізацыі і правядзення Акцыі.
1.3. Арганізатарам Акцыі з’яўляецца аддзел бібліятэчнага маркетынга дзяржаўнай установы “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
1.4. Акцыя з’яўляецца сеткавым мерапрыемствам, якое скіравана на прадзвіжэнне дзейнасці бібліятэкі, кнігі і чытання, а таксама творчасці пісьменнікаў-землякоў у сацыяльных сетках.
2. МЭТА І ЗАДАЧЫ АКЦЫІ
2.1. Папулярызацыя творчасці пісьменніка-земляка Станіслава Пятровіча Шушкевіча праз разнастайныя формы культурна-дасугавай дзейнасці бібліятэкі.
2.2. Папулярызацыя лепшых узораў беларускай літаратуры, падтрымка ціквасці да беларускай кнігі ў падрастаючага пакалення.
2.3. Выхаванне ў падрастаючага пакалення павагі да роднай мовы.
2.4. Папулярызацыя бібліятэкі і творчасці пісьменнікаў-землякоў праз сацыяльныя сеткі.
3. УМОВЫ, ТЭРМІН І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
3.1. Акцыя праводзіцца з 14 па 19 лютага 2023 года ўключна.
3.2. Арганізацыя і правядзенне Акцыі будуецца на прынцыпах агульнадаступнасці, свабоды творчага самавыяўлення ўдзельнікаў.
3.3. Падаючы інфармацыю да ўдзелу ў Акцыі, удзельнікі даюць згоду на дэманстрацыю матэрыялаў у некамерцыйных мэтах, а таксама на апрацоўку персанальных дадзеных у аб'ёме, неабходным для правядзення Акцыі на тэрмін яе рэалізацыі.
3.4. Арганізатар Акцыі рассылае партнёрам Інфармацыйнае пісьмо-запрашэнне аб арганізацыі і правядзенні Акцыі (з формай справаздачы) не пазней 14 лютага 2023 года.
3.5. Удзельнікі Акцыі на сваіх пляцоўках арганізуюць кніжныя выставы, праводзяць мерапрыемствы для дзяцей, прысвечаныя творчасці Станіслава Пятровіча Шушкевіча.
3.6. На электронны адрас арганізатара Акцыі metod@dzerlib.by удзельнікі высылаюць 3-5 фотаздымкаў мерапрыемства (па жаданню – відэаролік з урыўкам мерапрыемства ў фармаце mp4 і працягласцю не болей 5 хвілін) і справаздачу (Дадатак 1).
4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
4.1. Арганізатар Акцыі падводзіць вынікі па справаздачах, якія прыслалі ўстановы-удзельнікі.
4.2. Установа-удзельнік атрымлівае Сертыфікат удзельніка акцыі, які будзе высланы на яе электронную пошту не пазней 22 лютага 2023 года.
4.3. Інфармацыя аб выніках Акцыі і яе ўдзельніках будзе размешчана на сайце арганізатара Акцыі https://www.dzerlib.by.
Кантактная інфармацыя
Арганізатар Акцыі – дзяржаўная ўстанова “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
Паштовы адрас: 222720
вул. Ленінградская, 6
г. Дзяржынск
Мінская вобласць
Тэлефон: (8-01716) 7-71-96.