Свяціў народу, пакуль мог

Дзяржынская цэнтральная раённая бібліятэка адзначыла 155-гадовы юбілей пісьменніка-земляка Каруся Каганца літаратурным квэстам “Свяціў народу, пакуль мог”. Яго ўдзельнікі, вучні 9 класа ДУА “Гімназія №1 г. Дзяржынска”, актыўна адказвалі на пытанні і даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё і творчасць юбіляра, талент якога праявіўся яшчэ і ў выяўленчым мастацтве і скульптуры. З натхненнем моладзь чытала вершы аўтара, складвала пазлы з малюнкаў Каруся Каганца, з захапленнем знаёмілася з “Беларускім лемантаром” – першым беларускім букваром, аўтарам тэксту і малюнкаў якога быў менавіта наш зямляк.

Сюрпрызам для ўсіх стаў паэтычны тур квэста, дзе вучні сустрэліся з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніцай народнага літаратурнага клуба “Выток” Людмілай Круглік. Яна прэзентавала моладзі свае вершаваныя пераказы паданняў пісьменніка-земляка і верш, прысвечаны юбіляру.

Фінальным акордам мерапрыемства стала аўтограф-сесія паэтэсы. Кожны атрымаў у падарунак аўтарскі паэзабуклет з памятным надпісам.



Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:09

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14