Светач, якому не згаснуць

У 6-ты школьны дзень вучні 9-х класаў ДУА “Гімназія г. Дзяржынска” разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры завіталі ў Дзяржынскую раённую бібліятэку на 155-гадовы юбілей пісьменніка-земляка Каруся Каганца. Яны сталі ўдзельнікамі літаратурнага квэста “Свяціў народу, пакуль мог”. Моладзь актыўна адказвала на пытанні, складвала пазлы, з натхненнем чытала вершаваныя радкі юбіляра і даведалася шмат цікавых фактаў пра жыццё і творчасць таленавітага земляка.

Цікава прайшоў паэтычны тур квэста – быў прэзентаваны паэзабуклет “Між стагоддзяў бруіцца крыніца Каруся Каганца – земляка”. Вучні пазнаёміліся з паэтычнымі творамі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” Антона Анісовіча і Людмілы Круглік, прысвечанымі Карусю Каганцу. А адзін з вершаў прэзентавала моладзі аўтар – Аксана Яўгеньеўна Хацкевіч – настаўніца беларускай мовы і літаратуры, актыўная ўдзельніца “Вытока”. На памяць аб сустрэчы, кожны атрымаў падарунак – паэзабуклет “Вытока”.



Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
14:00

Октябрь
10:09

Октябрь
10:30