Да Міжнароднага Дня роднай мовы ў Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў урок беларусамоўства “Сэрцам роднага слова краніся” з удзелам мясцовых паэтаў Васіля Семянюка і Алы Занеўскай. Удзельнікі мерапрыемства падтрымалі акцыю “размаўляй са мной па-беларуску”. Госці пазнаёмілі прысутных са сваімі творамі, якія ўслаўляюць нашу мову, радзіму . Таксама гучалі вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка пра павагу да беларускага слова. Бібліятэкар паведаміла ўдзельнікам гісторыю святкавання Дня роднай мовы і правяла жартоўную віктарыну “Залацінкі мудрасці”. Дзеці разважалі над загадкамі-жартамі, пераводзілі малавядомыя беларускія словы на рускую мову.