Здзяйснення жаданняў і новых выданняў!

У апошні дзень лютага ўдзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” адправіліся ў творчую вандроўку на Уздзеншчыну. А нагодай для гэтага з’явілася юбілейная вечарына члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрыя Вінаградава, якая адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Труса.

Даўнія творчыя стасункі “вытокаўцаў” з юбілярам дазволілі кожнаму з дзяржынскіх літаратараў – кіраўніку клуба Наталлі Лебядзеўскай, паэтам Аляксею Баранаву і Уладзіміру Слабейка, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Антону Анісовічу і Людміле Круглік – выказаць свае паэзапрысвячэнні шчыра і адметна. Музычную афарбоўку паэтычнаму букету віншаванняў надала член Беларускага Саюза музычных дзеячаў Тамара Кашчэва.

Памятным падарункам для кожнага ўдзельніка сустрэчы стала кніга юбіляра з яго аўтографам.


Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:09

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14