Людзей старэйшых трэба паважаць
Ужо за адно толькі тое,
Што маладым змаглі перадаць
Усе, што для іх было святое.
Анісовіч А. Б.
У ДУА “Дзямідавіцкая базавая школа” адбылася сустрэча чытачоў Юцкоўскай інтэграванай сельскай бібліятэкі з Антонам Браніслававічам Анісовічам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнікам народнага літаратурнага клуба “Выток”. Аўтар расказаў дзецям пра славутых землякоў, пазнаёміў з некаторымі сваімі творамі. Вельмі цікава было вучням удзельнічаць у вершаванай інтэрактыўнай гульні з Антонам Браніслававічам. У сваёй размове з моладдзю пісьменнік падзяліўся галоўнымі каштоўнасцямі жыцця, якімі павінен валодаць кожны: адказнасцю, сумленнем, любоўю да працы, шанаваннем сваёй Радімы, гонарам за сваю мову і гісторыю. У канцы сустрэчы ўсе жадаючыя змаглі ўзяць аўтограф таленавітага земляка.