Літаратурна-музычная замалёўка “Паяэзія вясны” у выкананні ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” прагучала 19 красавіка на сцэне Дзяржынскага ТЦСАН падчас канцэртнай праграмы “Весны чарующие звуки”.
Лірычна-паэтычнымі эцюдамі яе ўпрыгожылі Павел Шкель і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік, а пазітыўна-музычную афарбоўку ўнесла член Беларускага Саюза музычных дзеячаў Тамара Кашчэва.
Агульны фотаздымак і цудоўны веснавы настрой – гэта прыемныя ўспаміны аб выдатнай сустрэчы.