У Петкавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла круіз-віктарына “Пазнай Беларусь – і ты яе палюбіш”.
Спачатку бібліятэкар з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёміла юнакоў і дзяўчат з архітэктурнымі помнікамі Беларусі і знакамітымі мясцінамі нашай краіны.
Свае веды па гісторыі нашай краіны, сімволіцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, спорце ўдзельнікі змаглі паказаць у ходзе віктарыны.