Азбука бяспекі: беражы сябе для жыцця!

У Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў урок-перасцярога “Азбука бяспекі: беражы сябе для жыцця!”. Надыходзяць летнія канікулы і настала неабходнасць паўтарыць, якія меры прафілактыкі патрэбна саблюдаць, каб захаваць сабе здароўе. Навучэнцы разам з бібліятэкарам паўтарылі правілы бяспечных паводзін у час узнікнення пажару, пры карыстанні электрапрыборамі, у час адпачынку ў лесе. Школьнікі паказалі добрыя веды па правілах паводзін каля вадаёмаў. Таксама паўтарылі правілы бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнет, адказалі на пытанні тэста па правілах дарожнага руху. Усе ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з літаратурай  па здароваму ладу жыцця. 



Анонсы

Июнь
«Разноцветное лето»: библиотечная тусовка
Начало в 11:00

Июнь
«У книжек нет каникул»: летние встречи в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Июнь
Школа на лужайке Рукоделкина в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Июнь
08:55

Июнь
16:30

Июнь
16:15