Матылёк з паперы сваімі рукамі – просты выраб для дзяцей, які займае зусім няшмат часу. Творчасць з яркім матэрыялам зараджае дадатнымі эмоцыямі. Складаючы паперу, дзеці трэніруюць спрыт пальцаў і дробную маторыку. Перад тым як прыступіць да стварэння матылькоў маленькія чытачы Томковіцкай сельскай бібліятэкі паслухалі казку Надзеі Стецюк “Пра фею матылькоў”. Няхай прыгожыя матылькі з паперы, якіх зрабілі ўдзельнікі клуба сваімі рукамі, прыносяць на сваіх крылах добры настрой!