20 лістапада 2023 года спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгеніі Іociфaўны Янішчыц. З нагоды юбілея ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыіі распрацавана кніжная выстава “Чароўная кветка беларускай паэзіі”. Прадстаўленыя на выставе выданні прапануюць сваім чытачам пазнаёміцца з літаратурнай спадчынай Яўгеніі Янішчыц. Творчасць паэтэсы прываблівае шчырасцю, нязмушанасцю, натуральнасцю паэтычных уражанняў, захапляе хараством жыцця, радасным ўсведамленнем ўласнай прысутнасці ў вялізным, неабсяжным свеце.