Время читать. Гісторыя “Каласоў пад сярпом тваім”

У гэтым годзе спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, пісьменніка, роўных якому, па словах Васіля Быкава “няма і наўрад ці ўжо будзе” – Уладзіміра Караткевіча. А Рыгор Барадулін сцвярджаў, што кнігі яго “чыталіся, чытаюцца і чытацца будуць, бо яны напісаны як бы навыраст.” 

І сёння мы прапануем вашай увазе гісторыю стварэння аднаго з  лепшых твораў Уладзіміра Караткевіча — рамана “Каласы пад сярпом тваім”.


Згодна дзённікавым запісам пісьменніка, задума рамана ўзнікла 7 жніўня 1959 года. Вось як аб гэтым гаворыць аўтар ў інтэрв’ю Адаму Мальдзісу: “Задума з'явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест таго каб хадзіць на лекцыі — сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма паўставалі прываблівыя постаці маіх продкаў — мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх—паўстанцы 1863 года,  якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за свабоду. А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць аб іх подзвігу, зберагчы памяць”.

Уладзімір Караткевіч хацеў напісаць раман, у першай частцы якога разгортваюцца падзеі напярэдадні паўстання 1863-1864 гадоў, у другой –  само паўстанне, а ў трэцяй – яго разгром. Але была напісана толькі першая кніга пад назваю “Выйсце крыніц”, якая пры выданні была падзелена на 2 часткі.

Упершыню раман быў надрукаваны ў 1965 годзе ў часопісе “Полымя”. Пры абмеркаванні часопіснага варыянта рамана А. Адамовіч заўважыў,  што “з’явіўся ў Беларусі чалавек, які заняўся сур’ёзна тым, што зрабіў у Англіі Вальтэр Скот…”

Асобным выданнем раман выйшаў у 1968 годзе. Неўзабаве быў перакладзены на рускую мову і двойчы выдадзены ў Маскве.

Сапраўды «Каласы пад сярпом тваім” –  першы гістарычны раман ў беларускай літаратуры.

У вобразе галоўнага героя  Алеся Загорскага аўтар увасобіў свае пошукі ідэальнага героя, сваю мару аб дасканалым, гарманічным чалавеку. Каб свае запаветныя думкі, сваю аўтарскую пазіцыю данесці да  моладзі, Уладзімір Караткевіч галоўным героем твора зрабіў юнака. Суперажываючы Алесю Загорскаму, чытач-юнак набывае яго здольнасць не толькі глядзець, але і бачыць, не толькі слухаць, але і чуць чалавечую радасць і гора, разумець сваю адказнасць не толькі за ўласнае жыццё, але і за ўсё, што вакол нас.

У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы –  К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля і інш.

У 2016 годзе раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. 

Згодна дадзеных  Нацыянальнай кніжнай палаты і вядучых кнігагандлёвых арганізацый “Каласы пад сярпом тваім”  — самая прадаваемая кніга мінулага, 2019 года.

Дарэчы, наша малая радзіма таксама згадваецца ў рамане.

У дзённіку, які Уладзімір Караткевіч вёў падчас свайго апошняга падарожжа па Прыпяці ёсць такія радкі, якія адлюстроўваюць тое, дарогое, што ён хацеў сказаць чытачам “Каласоў пад сярпом тваім”: “Аб сэнсе жыцця, аб бэсэнсоўнасці войнаў у ракурсе вечнасці, аб параўнальных магчымасцях зла і дабра. Аб іх проціборстве — у грамадстве і ў душы чалавека. Аб любові і каханні. Аб гераізме. Аб подзвігу. Аб смерці. Аб бессмяротнасці. Пытанні, якія юнацтва ўсіх стагоддзяў задае сабе і навакольным. І чым больш і настойлівей задае іх, тым далей не робіцца старасцю”.

Парада дня маладому князю Алесю Загорскаму і ўсім нам: 

“Ты лепей добры да ўсіх будзь…”


Будзьце здаровыя! Беражыце сябе! Да новых сустрэч з добрай кнігай!

Анонсы

Июнь
«Разноцветное лето»: библиотечная тусовка
Начало в 11:00

Июнь
«У книжек нет каникул»: летние встречи в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Июнь
Школа на лужайке Рукоделкина в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Июнь
08:55

Июнь
16:30

Июнь
16:15