Время читать. Гісторыя пра Уладзіміра Ліпскага і яго “Сонца над галавой”

6 мая спаўняецца 80 гадоў вядомаму беларускаму пісьменніку, галоўнаму рэдактару часопіса “Вясёлка” Уладзіміру Сцяпанавічу Ліпскаму.

Шчыра віншуем Уладзіміра Сцяпанавіча з Юбілеем. Жадаем  моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, новых творчых здабыткаў і цікавых сустрэч з маленькімі чытачамі і іх бацькамі. Няхай кожны Ваш дзень, паважаны Уладзімір Сцяпанавіч, будзе асветлены шчаслівымі тварамі і звонкім смехам дзяцей, дзеля будучыні якіх Вы самаддана працуеце кожную хвіліну.

Як прызнаецца сам аўтар ён “шчаслівы, бо ўсё сваё свядомае жыццё прысвяціў дзецям”. Галоўны прынцып яго жыцця – “Што аддаў – тое і тваё”.

Творчае крэда пісьменніка — кожны радок, павінен узрушваць, пераконваць, радаваць, смяшыць, выбіваць слязу, прымушаць спачуваць, разважаць і хвалявацца дарослых і маленькіх чытачоў. 

Ён аўтар аповесцяў: «Адпяванне жывых», «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод», «Жыві сёння»; дзённіка «Бацькі і дзеці»; кніг: «Мама. Малітва сына», «Бацька. Пісьмы сына»; рамана «Цар», а таксама твораў для дзяцей «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Клякса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска», «Пралескі ў небе», «Я тут жыву: дзецям пра Беларусь», «Закаханы трэцякласнік» і іншых твораў. 

Кожны твор пісьменніка напоўнены святлом радасці, дабрыні, духоўнай сілы, веры ў лепшае і надзеі на будучае. Ён тонка разумее прыгажосць, адчувае гармонію і бязмежна любіць жыццё.

Уладзімір Ліпскі — чалавек-з’ява, сімвал, цуд. Цікавы, добры, прынцыповы, мудры і вельмі малады ў душы.

Прапануем вашай увазе цікавыя факты  пра Уладзіміра Ліпскага.


Сёння мы прадстаўляем адну са шматлікіх кніг Уладзіміра Ліпскага - аповесць-ліставанне “Сонца над галавой”.  Яе склалі лісты пісьменніка да ўнука Толіка ад дня народзінаў да сямігадовага ўзросту.
Упершыню аповесць была надрукавана на старонках часопіса “Полымя” у 2011–2012  гадах і адразу  ж  прыцягнула ўвагу чытачоў. Асобным выданнем выйшла праз год – у 2013-м. 


Кнігу можна смела  назваць педагагічнай паэмай. Яна для ўсіх: хто толькі стварае сям’ю, хто ўжо мае дзіця, хто жадае навучыцца разумець і бачыць немаўля, хто імкнецца займець вернага сябра, хто хоча праверыць сябе, як настаўніка, хто не шкадуе часу  на  вялікую справу  выхавання “самых цікавых, самых мудрых людзей на свеце – дзяцей”. 
На старонках кнігі аўтар дзеліцца з чытачом сваімі эмоцыямі і пачуццямі, радасцю і сумам навін, клопатамі і памкненнямі, надзеямі і спадзяваннямі. Лісты, поўныя грамадзянскага і чалавечага клопату адрасаваны не толькі ўнуку Толіку, але і ўсім маленькім жыхарам і  грамадзянам  нашай Айчыны, будучыні нашай Беларусі. Перш-наперш пісьменнік жадае юным беларусам заўсёды помніць сваю гісторыю і свой род. Як дзіця вайны ён хоча каб заўсёды над галавой нашых дзяцей было мірнае неба і яны ніколі не зведалі жахаў вайны. Усім сэрцам пісмьменнік жадае, каб дзяцінства было той самай светлай і дзівоснай краінай, дзе пануюць радасць і дабрыня.
Шаноўныя бацькі, раім вам разам з дзецьмі абявязкова прачытаць гэтую кнігу пісьменііка-юбіляра (і не толькі яе). Чытайце разам, чытайце ўголас. Вы не толькі атрымаеце мудрыя парады ад аўтара, але  галоўнае — напоўніце сваё жыццё залатым і радасным святлом  яго сонечнай энергіі.

Парада дня ад юбіляра: 

“Не бойся цяжкасцей. Яны загартоўваюць веру. 

Валодай сабой у любой жыццёвай сітуацыі…”



Будзьце здаровыя! Беражыце сябе! Да новых сустрэч з добрай кнігай!


Анонсы

Август
«Как защитить себя: о преступлении и наказании»: правовой навигатор
Начало в 11:00

Август
«Краски счастливого детства»: беби-арт площадка
Начало в 11:00

Август
«Сказка своими руками»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00
Последние новости

Август
15:08

Август
10:44

Август
09:08