У чалавецтва ёсць свая памяць – гісторыя. І таму свет ніколі не забывае аб трагедыях, што ўзрушвалі нашу планету ў розныя эпохі, аб жорсткіх войнах, якія забіралі мільёны жыццяў, разбуралі духоўныя каштоўнасці, створаныя чалавекам.
Мінула роўна 75 гадоў, калі савецкія войскі з лютымі баямі адваёўвалі кіламетры беларускай зямлі. Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца адно – памяць аб свяшчэннай Перамозе.
Святкаванне 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і падрыхтоўка да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне надаюць новы імпульс і рабоце бібліятэк.
Менавіта са старонак кніг пакаленне, якое нарадзілася больш чым праз паўвека пасля Перамогі, можа даведацца пра подзвіг савецкіх салдат, мужнасць працаўнікоў тылу, усяго савецкага народа і пераняць эстафету памяці і павагі, стойкасці і гераізму продкаў, іх беззаветнай любові да сваёй Айчыны.
У агульнай дзейнасці па патрыятычнаму выхаванню, фарміраванню прадстаўлення ў падрастаючага пакалення аб падзеях ваеннага часу публічныя бібліятэкі бачаць і сваю асаблівую місію – зберагчы памяць аб Вялікай Айчыннай вайне на прыкладзе мясцовага, краязнаўчага матэрыялу, каб праз дакументы і занатаваныя ўспаміны перадаць нашчадкам пачуццё глыбокага патрыятызму, любові да сваёй Радзімы.
У сістэме мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, асноўная частка інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці публічных бібліятэк здзяйсняецца праз рэалізацыю разнастайных бібліятэчных праектаў і праграм. Незалежна ад рэгіянальнага ўзроўню іх аб'ядноўвае галоўная мэта – праз кансалідацыю намаганняў усіх зацікаўленых арганізацый і ўстаноў-удзельнікаў праектаў не даць сыйсці ў нябыт праявам велічы подзвігу і моцы духу савецкага народа на пакутным шляху да Перамогі, перадаць эстафету памяці сённяшняму і наступным пакаленням, унукам і праўнукам тых, хто коштам свайго жыцця адваёўваў для нас мірнае жыццё.
Пры папулярызацыі літаратуры ваенна-гістарычнай тэматыцы бібліятэкі плануюць і праводзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да значных памятных дат у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
9 мая –Дзень Перамогі;
27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста;
11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў;
22 чэрвеня – дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны;
3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска і Дзень
Незалежнасці;
21 верасня – Міжнародны дзень міру.
Работа бібліятэк па выхаванню гісторыка-патрыятычнай свядомасці насельніцтва пачынаецца з распрацоўкі праграм і праектаў. Тэмы праектаў па ваенна-патрыятычным выхаванні могуць быць наступныя: «Гісторыя, авеяная славай», «Чытаем і памятаем», «Памяць вайны стукае нам у сэрца», «Трагедыя вёсак Дзяржынскага раёна», «Дакраніся да подзвігу сэрцам», «Перамога ў імя тых, хто жыве» і інш.
Цікавым можа стаць літаратурна-мастацкі праект «Жывая памяць маёй сям'і», у рамках якога можна арганізаваць мастацкія выставы, літаратурна-мастацкія вечарыны, творчыя партрэты і іншыя мерапрыемствы. Патрыятычны марафон «Вайна ў лёсе маёй сям'і» можна пачаць з арганізацыі перасоўнай выставы-прагляду і электроннай прэзентацыі на аснове дакументальных матэрыялаў з сямейных архіваў.
Імкненне да годнага азнаменавання юбілейных дат ставіць перад бібліятэкарамі канкрэтныя задачы і, у першую чаргу, пошук новых форм, падыходаў і ідэй для арганізацыі і правядзення шматлікіх сацыякультурных мерапрыемстваў. Гэта рэквіем-акцыі, літаратурна-музычныя вечарыны, вахты, дэкады і вечарыны памяці, тыдні ваеннай кнігі, урокі баявой славы і мужнасці, бібліямарафоны, гістарычныя рэпартажы, флэшмобы, прэзентацыі кніг, выставы-успаміны, і інш.
Акцыі «Зноў памяці звоняць званы»: чытаем верш па-беларуску», «Чытаем кнігі пра вайну», «Раскажы мне аб вайне» прадстаўляюць сабой цэлы комплекс бібліятэчных мерапрыемстваў, да ўдзелу ў якіх пажадана прыцягнуць людзей старэйшага пакалення, якія спазналі нягоды вайны. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту можна правесці громкія чытанні. Пасля чытання вершаў і апавяданняў дзецям можна прапанаваць выказаць свае ўражанні аб пачутым або праілюстраваць іх на паперы.
Акцыя “75 добрых спраў да юбілею Перамогі” мае на ўвазе ўдзел на працягу года ў вялікіх справах, прысвечаных юбілейнай даце. Гэта – збор краязнаўчых матэрыялаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны для кнігі “Солдаты Победы”, удзел у акцыі “Беларусь помнит”, удзел у масавых мерапрыемствах, мітынгах і г.д.
Акцыя “Письмо потомкам” – гэта сімвалічны зварот, віншаванне з Днем Пермогі ад імя загінуўшых герояў цяперашняму пакаленню. Пісьмо з фронту афармляецца ў выглядзе франтавых “лістоў-трохкутнікаў” са штампам палявой пошты. У лісце могуць згадвацца героі-землякі і асноўныя гістарычныя падзеі, якія ў ваеннае ліхалецце адбываліся на тэрыторыі раёна.
На працягу года бібліятэкі могуць стаць ініцыятарамі флэшмоб-акцый.
Флэш-акцыя “Палявая пошта”. Прахожым прапаноўваецца напісаць паштоўку са словамі падзякі за мірнае жыццё ці пажаданні, скласці яго трохкутнікам і аддаць арганізатарам акцыі. Гэтыя паштоўкі можна выкарыстоўваць пры правядзенні мерапрыемстваў, пры выданні друкаванай прадукцыі па тэме.
Флэш-акцыя “Сувязь пакаленняў”. На двух дрэвах, якія стаяць побач, нацягваюцца паралельна стужкі, якія сімвалізуюць розныя пакаленні. Усе жадаючыя могуць звязаць чырвона-зялёныя стужкі (такім чынам адлюстраваць сувязь пакаленняў).
Флэшмоб “Помнім…”. Удзельнікі акцыі ў вызначаны час збіраюцца ў прызначаным месцы. У руках трымаюць плакаты з назвамі спаленых фашыстамі вёсак.
Флэшмоб “Спасибо”. У строга абгавораны час на плошчы ці пляцоўцы збіраецца моладзь з чырвонымі і зялёнымі паветранымі шарамі ў руках. Па раней запланаванай схеме яны становяцца так, каб атрымаўся надпіс “СПАСИБО” (літара “С” – зялёная, “А” – чырвоная і г.д.)
Флэшмоб “Читай во имя мира!”. Загадзя рыхтуецца аб’ява з датай, часам і месцам правядзення акцыі (каля бібліятэкі, школы).
Падбіраюцца кнігі з вершамі знакамітых паэтаў. Вызначаецца кола ўдзельнікаў (моладзь, падлеткі, супрацоўнікі бібліятэкі, настаўнікі), якіх інфармуюць аб правілах акцыі. У назначаны час гучыць музыка ваеннай тэматыкі. Удзельнікі флэшмоба па сігналу пачынаюць чытаюць услых верш аб вайне, а супрацоўнікі бібліятэкі ў гэты час раздаюць прахожым лістоўкі з вершамі ваеннай тэматыкі. У неба выпускаюцца паветраныя шары чырвонага і зялёнага колераў. Удзельнікі акцыі адначасова падымаюць уверх рукі і гучна вымаўляюць: “Читай во имя мира!”. Час правядзення флэшмоба – 10-20 хвілін.
Каб стварыць у бібліятэцы эмацыянальную атмасферу і раскрыць для чытачоў увесь масіў выданняў аб Вялікай Айчыннай вайне прапануем афармляць нетрадыцыйныя кніжныя выставы: выстава-свята “З Перамогай у сэрцы”, выстава-рэквіем “Помни о павших во имя живых”, выстава-набат “Война задела нас осколком”, выстава-падарожжа “Вёрсты Перамогі”, выстава-імпульс “Помні…”, выстава-вернісаж “Герои давно отгремевшей войны”, выстава-настрой каляровых фатаграфій “Дарогамі вайны”. Прадметы і аксэсуары, прадстаўленыя на такой выставе спрыяюць найбольш глыбокаму пранікненню ў тэму, глыбокаму разуменню і ўспрыманню прадстаўленых дакументаў. Каля такой выставы можна праводзіць гучныя чытанні, гутаркі, віктарыны.
Пры арганізацыі работы з дзецьмі і падлеткамі рэкамендуецца выкарыстоўваць інтэрактыўныя прыёмы.
“Я чытаю кнігі аб вайне. А ты?”. У дадзеным выпадку чытачам прапануецца паставіць на выставу кнігу аб вайне з асабістай бібліятэкі, якая іх уразіла і выказаць свае думкі наконт прадстаўленай кнігі.
“Знайдзі імя…”. Чытачам прапануецца ў кнізе “Памяць” знайсці імёны сваякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і размясціць дадзеныя на выставе. Таксама юныя чытачы могуць прынесці фатаграфіі, дакументы з сямейнага архіва і расказаць аб гераічным шляху сваіх сваякоў.
Мэта фестываля ваеннай кнігі “На вайне і пра вайну” – падняць інтарэс маладога пакалення да чытання твораў пісьменнікаў-франтавікоў і ў цэлым літаратуры аб вайне. З мэтай вывучэння матываў чытання праводзіцца анкетаванне “Кнігі аб вайне ў маім жыцці”. Вынікі даследавання падводзяцца на адкрыцці мерапрыемства. На працягу фестывальнага дня арганізуюцца выставы, праводзяцца конкурсы, віктарыны і іншыя мерапрыемствы. У рамках фестываля мяркуецца выкарыстанне інавацыйных, крэатыўных форм рэкламы гісторыка-патрыятычнай кнігі, сумеснай творчасці з чытачамі.
Падчас фестываля можна арганізаваць маршрут ваенна-палявой гульні “Салдацкая старонка” з пляцоўкамі: “Разведка”, “Ваенная сувязь”, “Палявая пошта”, “Алея герояў”, “На прывале”, “Медсанбат” і інш.
Напрыклад, на пляцоўцы “Алея герояў” па апісанню подзвіга неабходна назваць Героя Савецкага Саюза, які яго здзейсніў. На пляцоўцы “Разведка” удзельнікам неабходна прадэманстраваць сваю фатаграфічную памяць. Вывучыўшы карту за 2 хвіліны, удзельнікі павінны запомніць размяшчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка, а потым адказаць, колькі танкаў, самалётаў, салдат адзначана на карце.
Заданне пляцоўцы “Ваенная сувязь” заключаецца ў тым, што з прадстаўленых літар рускага алфавіта неабходна сабраць цытату камадуючага фронтам, назваць гарады-героі. Падчас творчага задання “На прывале” неабходна выканаць як мага больш песень ваеннай тэматыкі.
Вернісаж твораў пісьменнікаў-франтавікоў «Стучимся в ваши сердца».
Гэта своеасаблівы агляд твораў ваеннай прозы Васіля Быкава, Алеся Савіцкага, Івана Навуменкі, Юрыя Бондарава, Яўгенія Носава, Вячаслава Кандрацьева, Грыгорыя Бакланава, Эмануіла Казакевіча і іншых. Пісьменнікі, сведкі далёкіх ваенных гадоў адкрываюць у сваіх кнігах час сапраўднага гераізма і вялікай трагедыі. Яны дапамагаюць нам, чытачам, зразумець і ўсвядоміць, што адбывалася ў тыя суровыя гады.
Аб вайне можна гаварыць сумна і ўрачыста, з цікавасцю вучня і бясстраснасцю вучонага. Але, калі ідзе гаворка пра лёс дзяцей на вайне, то гэта заўсёды вызывае адназначнае пачуццё – востры душэўны боль. Па гэтай тэме можна арганізаваць кніжныя выставы, правесці урокі і гадзіны мужнасці, вечары ўспамінаў: «Недетские заботы военного детства», «Мальчишки в сорок первом», «Маленькія героі вялікай вайны», «Жылі-былі дзяўчаткі…», «Дзеці вайны аб вайне», «Мы не участники войны, но мы огнем ее задеты…», «З вайной, як з асколкам у сэрцы», «Обожжённые сороковыми».
Бібліятэкі імкнуцца здзяйсняць патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення на прыкладзе подзвігаў землякоў, выкарыстоўваючы цікавыя эфектыўныя формы мерапрыемстваў. Напрыклад:
• тэматычная вечарына, вечар-апавяданне, вечар памяці: «Салют и слава годовщине навеки памятного дня!», «Солдатами спасённая весна», «Победный май: живем и помним», «Как дорогами войны шли к святому Дню Победы»;
• гісторыка-літаратурная і літаратурна-творчая экспедыцыя: «Вайна ў лёсе маёй сям’і», «Малая радзіма ў асобах і фактах», «Малая радзіма ў вялікай вайне»; «Мой край не абыйшла вайна», «Дзяржыншчына: вайна і памяць»;
• відэаўрок ваеннай хронікі: «Четыре года мужества», «Подзвіг на беларускай зямлі», «Вайна прайшла праз сэрцы беларусаў», «Шёл солдат дорогами побед»;
• літаратурна-дакументальная кампазіцыя: «Не каждой матери пришлось обнять родного сына…», «Какая большая Победа у нас в 45-м была…», «Пад мірным небам Дзяржыншчыны», «В тот майский день, когда
закончилась война», «Дзіўны свет зберагла Перамога народная»; «Вы прайшлі праз вайну, светларусыя нашы салдаты»;
• урок мужнасці і доблесці, гадзіна памяці: «Гады мужнасці і славы: 1941-1945», «Патрыёт сёння. Хто ён?», «Партызанскімі сцяжынкамі Беларусі», «Четыре года по команде к бою», «И в вечном карауле Память у Вечного огня стоит»;
• дыскусійны відэасалон: «На экране – героіка подзвіга», «Литература встретилась с кино»;
• літаратурныя гучныя чытанні, гістарычны маналог, бібліякараван ваеннай прозы: «Бросок в бессмертие», «О Героях помни!», «Ода салдацкаму подзвігу», «Паэтычны вянок Перамогі», «Победили, потому что верили, любили», «Слова, пришедшие из боя»;
• турнір знатакоў гісторыі Перамогі, інтэлектуальны конкурс, дартс-віктарына: «Гераічныя маршруты», «Дарогамі вызваліцеляў», «Ад пачатку вайны – да вызвалення», «Дни победы, правды и добра»;
• інфармацыйны навігатар «Па старонкам кніг аб вайне», «Давайте почитаем о войне», «Праз 75 гадоў пасля Перамогі», «Отрывной календарь Победы»;
• конкурсы і выставы дзіцячых малюнкаў: «Салдатам прысвячаецца», «Планета мира», «Я живу на улице героя», «Трывожныя фарбы вайны», «Войну не видел я глазами, её рисую я мелками»;
• конкурс «Письмо с фронта» ад імя літаратурнага героя мастацкага твора аб Вялікай Айчыннай вайне.
Няўмольны хуткаплынны час. Сёння памяць аб былых падзеях жыве на старонках кніг, ва ўспамінах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у пажаўцелых лістах з фронту і фотаздымках, архіўных дакументах, даследчых работах, што месцяцца на кніжных выставах, тэматычных экспазіцыях бібліятэк і ў віртуальным асяродку. Усё гэта разам – гістарычная памяць народа пра Векапомныя дні, якая аб'ядноўвае пакаленні і з'яўляецца надзейным залогам будучыні.
Дадатак.
Эпіграфы да кніжных выстаў.
Гары, святло магутнае вясны,
і ззяй вясёлкай колераў гарачых
над тымі, хто не змог прыйсці з вайны,
хто пераможны гэты май прадбачыў.
А.Русецкі
Каб николі, Каб ніколі
Не спазналі мы Ваеннай долі,
Хай гараць, як зоркі ў вышыні,
Перамогі вечныя агні.
А. Грачанікаў
Прайсці мы шмат з табой змаглі,
Ішлі праз полымя і дым мы,
Каб болей людзі на зямлі
Не паміралі маладымі.
А.Пысін
Суровым быў славуты шлях, –
Такіх няма на свеце.
І шмат загінула ў баях
За ваша шчасце, дзеці.
П.Глебка
Спасибо вам, солдаты, за Победу,
Спасибо вам за праздник той весны,
Спасибо вам, что вынесли планету
Вы на плечах из пламени войны.
И.Пехтерев
О, книга, друг заветный,
Ты в вещмешке бойца
Прошла весь путь победный
До самого конца.
Твоя большая правда
Вела нас за собой.
Читатель твой и автор
Ходили вместе в бой.
С.Гудзенко
И закипят на сердце имена,
Историей становится война,
Уходим в книги мы, её солдаты.
Л.Безруков