Время читать. Гісторыя “Палескіх рабінзонаў”

Лета – пара цікавых прыгод і незвычайных адкрыццяў. Шаноўныя бацькі і дзеці, прапануем вам адправіцца ў падарожжа па беларускім Палессі разам з героямі прыгодніцкай аповесці Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”. 


Упершыню аповесць была надрукавана ў 1930 годзе. Галоўныя героі твора – маладыя хлопцы Мірон Бажок і Віктар Каляга аказаліся  на затопленай паводкай лясным востраве на Палессі. Аўтар аповесці дае нагоду сваім героям непасрэдна не толькі сутыкнуцца з незвычайнай роднай прыродай (яе раслінным, жывёльным, птушыным светам), a і спазнаць яе таямніцы, прыгажосць, а галоўнае — залежнасць чалавека ад гэтай самай прыроды, з якой некалі выйшлі яго продкі. Мірон і Віктар, якія вырашылі у час вясенніх канікул здзейсніць падарожжа на чоўне ў затопленую паводкай частку палескай пушчы ўсяго на некалькі дзён, затрымліваюцца там на некалькі тыдняў. Яны па сваёй няўважлівасці страцілі човен і  аказаліся ў своеасаблівым палоне і затопленага паводкай вялікага ляснога вострава, і бандытаў-кантрабандыстаў. 

Нягледзячы на свой сталы ўзрост, (сёлета аповесць адзначае 90-гадовы юбілей) яна застаецца сапраўднай энцыклапедыяй выжывання ў экстрэмальных умовах і для беларусаў-сучаснікаў: як здабыць агонь без запалак, як выбрацца з багны, як знайсці і ўдладкаваць месца для начлегу, каб не стаць ахвярай дзікіх лясных жывёл… Ва ўсім Віктар і Мірон праяўляюць вынаходлівасць, кемлівасць, перадолець усе цяжкасці ім дапамаюць настойлівасць, сяброўства, узаемная падтрымка. А яшчэ – пісьменнік падкрэслівае гэта – тое, што Віктар і Мірон усім цікавіліся, шмат чыталі і ведалі, ўмелі свае веды прымяніць на практыцы.

Нездарма,  у партызанскіх атрадах на Палессі адной  з  папулярных кніг была менавіта “Палескія рабінзоны”.

Аўтар паказвае чытачам  хараство і прыгажосць роднай прыроды і краявідаў Беларусі.

Шаноўныя бацькі і дзеці, прачытайце аповесць “Палескія рабінзоны” і адпраўляйцеся ў падарожжа па Беларусі. А пачаць можна з роднай Дзяржыншчыны. Наталіцца гаючай вадой Юцкоўскай і Вітаўскай крыніц, прайсціся па сцежках графа Чапскага ў Станькава… А ў кагосьці будзе свой асабісты маршрут на малую радзіму, у родную вёску, дзе пачаўся жыццёвы шлях.

Цытата дня:

“…на Беларусі ёсць шмат куткоў, не горшых ад заморскіх. Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чым далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры”.


Будзьце здаровыя! Беражыце сябе! Да новых сустрэч з цікавай кнігай!

Анонсы

Август
«Как защитить себя: о преступлении и наказании»: правовой навигатор
Начало в 11:00

Август
«Краски счастливого детства»: беби-арт площадка
Начало в 11:00

Август
«Сказка своими руками»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00
Последние новости

Август
15:08

Август
10:44

Август
09:08