Сёння ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча бібліятэчных работнікаў з галоўным рэдактарам часопіса сатыры і гумару "Вожык" Юліяй Францаўнай Зарэцкай. На сустрэчу завіталі і пастаянныя аўтары і чытачы часопіса — удзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток”.
Юлія Францаўна паведаміла пра багатую гісторыю часопіса, які пачаў сваё існаванне ў ліпені 1941 года з газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну". Цікава і змястоўна расказала пра супрацоўніцтва вядомых беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх і “вытокаўцы”.
Кожная бібліятэка сістэмы атрымала падарунак ад рэдакцыі — вядомую паэму "Тарас на Парнасе".