Время читать. Усім бабулям і дзядулям прысвячаецца, ці “Першы раз у першы клас”

Прапануем Вашай увазе знаёмства з аповесцю Клаўдзіі Каліны “Першы раз у першы клас”. Упершыню была надрукавана ў 1994 годзе і адразу ж стала адным з любімых твораў юных чытачоў.


Галоўны герой аповесці —  хлопчык Петрык, жыве з бабуляй Насцяй і татам. Бабуля — галоўны чалавек у жыцці Петрыка. Разам з суседам, дзедам Адамам, яна знаёміць хлопчыка з дзівосным светам прыроды, з багатай гісторыяй і фальклорам беларусаў. Хлопчык за ўсім назірае і адкрывае для сябе прыгажосць роднай зямлі, у яго шмат пытанняў: “Чаму вераб’і не ляцяць у вырай?”, “Адкуль бяруцца хмары?”, “Што такое сапраўднае сяброўства?”, “Што рабіць, каб хутчэй вырасці?”…  З бабулінымі і дзядулінымі прыказкамі пасцігае Петрык жыццёвую мудрасць, вучыцца быць верным сябрам, ветлівым і адказным, самастойным і клапатлівым памочнікам. Пад бабуліны казкі-калыханкі хлопчык засынае, а яе цудоўныя вышыўкі, маляванкі і дываны адкрываюць для хлопчыка дзівосны свет красы і колераў, абуджаюць яго фантазію і вучаць бачыць дзіўнае і прыгожае  ў простым і будзённым. Ён разумее, што сапраўдная прыгажосць не толькі бавіць вока, але, галоўнае, хвалюе сэрца, напаўняе душу святлом пяшчоты і дабрыні.

Апошняе перадшкольнае лета скончылася, Бабуля Насця і дзед Адам вядуць Петрыка першы раз у першы клас. Гэтай падзеяй пачынаецца другая частка аповесці. Кожны з нас калісьці таксама быў першакласнікам. Вельмі цікава сачыць за кожным школьным днём хлопчыка і ўспамінаць свой першы клас: першая настаўніца, першыя школьныя трывогі і радасці, новыя знаёмствы і адкрыцці ў цікавай і неверагоднай краіне ведаў.

Пачынаюцца восеньскія канікулы. Шаноўныя бацькі, адкладзіце ўсе свае справы і разам з дзецьмі пачытайце гэтую цікавую аповесць. Раскажыце дзецям пра сваё басаногае дзяцінства ў вёсцы з бабуляй і дзядуляй, паходы на рэчку і ў лес, смачныя бліны з яешняй на сняданак і абавязковы кубак свежага малака… Вучыцеся ў дзяцей фантазіраваць, здзіўляцца і бачыць прыгожае ў будзенным.

Цытата дня:
“Прыгажосць патрэбна людзям як хлеб. Усё, што чалавек робіць, каб упрыгожыць сваё жыццё, — краса”.


Будзьце здаровыя! Беражыце сябе! Да новых сустрэч з добрай кнігай!

Анонсы

Август
«Как защитить себя: о преступлении и наказании»: правовой навигатор
Начало в 11:00

Август
«Краски счастливого детства»: беби-арт площадка
Начало в 11:00

Август
«Сказка своими руками»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00
Последние новости

Август
15:08

Август
10:44

Август
09:08