Патрыятычнае выхаванне моладзі сродкамі бібліятэчнай работы: метадычная кансультацыя.

У сучасным свеце асаблівая ўвага надаецца фарміраванню сацыяльна актыўнай, духоўна багатай і маральна здаровай асобы, адданай сваёй краіне і якая садзейнічае яе росквіту. Таму і далейшае развіццё нашай краіны залежыць у многім ад поглядаў і актыўнай пазіцыі маладога пакалення – патрыётаў сваёй Радзімы.

Патрыятызм – гэта адданасць і любоў да сваёй Айчыны, свайго народа, вера ў яго духоўныя магчымасці, гатоўнасць служыць інтарэсам сваёй Радзімы і абараняць яе.

Усведамленне патрыятызму ў падрастаючага пакалення пачынаецца з разумення ролі і значымасці роднага краю ў гісторыі Айчыны. Ён фарміруецца пад уплывам сям’і, адукацыйных устаноў, сацыяльнага асяроддзя. Немалаважную ролю ў патрыятычным выхаванні адыгрываюць і бібліятэкі, як захавальнікі нацыянальнай спадчыны, мовы, культурных традыцый. 

У сучасны момант наспела неабходнасць падняць традыцыйную работу бібліятэк у дапамогу патрыятычнаму выхаванню на якасна новы ўзровень і  напоўніць яе новым практычным зместам, так як праблема выхавання патрыятызму атрымлівае новыя характарыстыкі, і, канечне, новыя падыходы  да яе рашэння. Патрыятычнае выхаванне – складаемая  часткі самавызначэння асобы і працэса яе сацыяльнай адаптацыі. 

Любоў да роднага краю, веданне яго гісторыі – гэта аснова духоўнай культуры грамадства, асабліва дзяцей і моладзі. Стварэнне эфектыўнай сістэмы  патрыятычнага выхавання – неабходная ўмова развіцця любой краіны.

Гэтаму садзейнічае мэтавая бібліятэчная праграма  “Быць грамадзянінам”, мэтай якой з’яўляецца развіццё сістэмы патрыятычнага выхавання моладзі, якая на аснове фарміравання патрыятычнага пачуцця і свядомасці можа забяспечыць рашэнне задач па кансалідацыі грамадства, падтрымцы  грамадскай і эканамічнай стабільнасці, садзейнічанне выхаванню грамадзяніна – патрыёта сваёй Радзімы.     

Праграма прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў па фарміраванню патрыятычных пачуццяў і самасвядомасці моладзі на аснове сацыяльна значымых патрыятычных каштоўнасцяў, поглядаў і перакананняў, павагі да культурнага і гістарычнага мінулага Бацькаўшчыны; па фарміраванню і выхаванню  актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Яна разглядае разнастайныя пытанні дзейнасці бібліятэк па патрыятычнаму выхаванню моладзі: арганізацыйна-метадычны, удасканалення інфармацыйных рэсурсаў, бібліяграфічнага і інфармацыйнага забеспячэння праблем патрыятычнага выхавання, вызначае асноўныя напрамкі творчай дзейнасці бібліятэк у гэтым накірунку.

Разнастайная дзейнасць бібліятэк непарыўна звязана з духоўна-маральным, эстэтычным і патрыятычным выхаваннем. Што б не рабіла бібліятэка, галоўная яе педагагічная мэта – далучэнне да чытання, роднага слова, да  гісторыі і  сучаснага жыцця краіны. Патрыятызму нельга навучыць. Яго патрэбна выхоўваць з самага ранняга ўзросту, калі вобразнае слова, эмоцыі і пачуцці маюць большае значэнне, чым розум. Любоў да Айчыны, вялікай і малой – гэта не толькі пачуццё гонару за высокія дасягненні. Гэта - гатоўнасць  абараняць сваю радзіму, яе дзяржаўнасць, імкненне змагацца за рашэнне экалагічных праблем,  жаданне бачыць росквіт сваёй краіны. Роля бібліятэкі і кнігі ў гэтым выхаваўчым працэсе дастаткова сур’ёзная.

Задача бібліятэк – падняць на новы ўзровень традыцыйны напрамак работы – ваенна-патрыятычнае выхаванне і напоўніць  новым практычным зместам яго аспекты: гісторыка-культурны і духоўна-маральны, героіка-грамадзянскі і міратворчы, краязнаўчы і экалагічны.

Хацелася б засяродзіць асаблівую ўвагу на  формах бібліятэчнай работы, якія можна выкарыстоўваць у патрыятычным выхаванні  моладзі. Гэта ўрокі пазнання Айчыны, патрыятычныя гадзіны, бібліятэчныя рынгі, вечары-дыялогі, віртуальныя экскурсіі, фотавыставы, інтэрактыўныя выставы, тэматычныя вечары, вусныя часопісы і г.д. 

Дыялогавыя формы масавай работы: абмеркаванні кніг, гутаркі, дыспуты, чытацкія канферэнцыі, прэс-канферэнцыі, круглыя сталы, вечары-дыялогі, вечары-сустрэчы і г.д.

Рэкламна-інфармацыйныя формы масавай работы: Дні інфармацыі, прэзентацыі і прэм’еры кніг, сустрэча з актуальнай кнігай, бібліяграфічны агляд, разнастайныя віды кніжных выстаў, кніжныя аўкцыёны, інфармацыйныя гадзіны і г.д.

Гульнёвыя формы масавай работы: конкурсы, віктарыны, турніры, літаратурныя гульні, літаратурна-музычныя гасціныя і г.д. 

Разнастайнасць форм садзейнічае прадзвіжэнню да карыстальнікаў інфармацыйных рэсурсаў патрыятычнай тэматыкі, выхоўвае павагу да мінулага нашай Айчыны, фарміруе паняцце патрыятызму як асаблівасці культуры чалавека.

Характэрнай рысай бібліятэк павінна стаць выкарыстанне інавацыйных прыёмаў у традыцыйных формах і метадах работы. 

Асобна хацелася бы звярнуць увагу на такой класічнай бібліятэчнай форме работы як выставы.

Так, да Дня Перамогі можна арганізаваць кніжную выставу “Партызанскімі сцяжынкамі”, “Помнит мир спасенный”, выстава-панарама “Вайна. Народ. Перамога”, “Слёзы і радасць Перамогі”, выстава-памяць “Героі: ад радавога да генерала”, выстава-партрэт “Жыццё, як палёт зоркі”, прысвечаная Героям Савецкага Саюза, выстава-сюрпрыз “Тайна аднаго фотаздымка” і г.д. Эмацыянальнае ўздзеянне выстаў, якое дапаўняюць аповеды мастакоў, паэтаў, сведкаў якіх-небудзь падзей, музычнае суправаджэнне, відэасюжэты мае добры выхаваўчы вынік.  

У дзейнасці сучаснай бібліятэкі абавязкова прысутнічае краязнаўчы аспект, так як краязнаўства – складаемая частка  патрыятычнага выхавання моладзі і падлеткаў.

 Да Дня краязнаўства мэтазгодна аформіць прагляд літаратуры “Каб помнілі, каб не паўтарылася”, правесці вусны часопіс “Дзяржыншчына: 1941 – 1944”, літаратурнае свята “У той  дзень, калі закончылася вайна”, конкурс знатакоў “Ведай свой край”. Літаратурна-патрыятычная акцыя “Памяць на ўсе часы” можа ўключаць літаратурнае свята “Вялікая вайна – Вялікая Перамога”, віктарыну “Хто памятае, той не ведае паражэння”, выставу мастацкіх работ “Гавораць палотны аб подзвігу”. Папулярызацыі  выданняў аб Вялікай Айчыннай вайне будуць садзейнічаць разнастайныя рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі: “Время пламенных лет не уйдет в забытье”, каталогі кніжных выстаў “Раніца Перамогі”, пуцевадзіцель па памятных месцах баявой славы “Подзвіг жыве на зямлі”, біябібліяграфічны даведнік “Подзвігу  доблесці – памяць і гонар: дзяржынцы-удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”. 

Вялікая Айчыннай вайна – адна з гераічных старонак нашай гісторыі. Уплыў усяго перажытага на ёй не закончыўся з яе заканчэннем. Вайна не толькі адзначыла далейшае духоўнае жыццё прайшоўшых праз яе людзей, але і дапамагае ўступаючым у жыццё  новым пакаленням усвядоміць усё значэнне барацьбы за выратаванне чалавецтва ад фашызму, прабудзіць пачуццё гордасці за свой народ. І менавіта бібліятэчныя мерапрыемствы дапамагаюць маладым зразумець і адчуць гэта.

Памяць аб мінулым пераконвае і перасцерагае, дае сілу і веру, таму  бібліятэкары  павінны заклікаць моладзь  не забываць аб гадах, якія апаліла вайна. Гэтаму будуць садзейнічаць: гадзіна паэзіі “Я завяшчаю вам жыццё”, конкурс знатакоў “Салдатамі не нараджаюцца”, гадзіна гісторыі “Маленькая гісторыя аб вялікай вайне”, “Пусть улыбнется из альбома наша юность”, галерэя партрэтаў “Дзеці вайны” і інш.

Цікавай будзе і такая форма як складанне гераічных летапісаў горада, раёна альбо вёскі на аснове неапублікаваных дакументаў і ўспамінаў мясцовых жыхароў. 

Моладзь можа стаць актыўным удзельнікам маладзёжнай патрыятычнай акцыі “Падары кветку ветэрану”, “Памяць”, “Стаіць на вёсцы помнік” (па добраўпарадкаванню тэрыторыі месца пахавання воінаў і партызан, загінуўшых аднавяскоўцаў).

Можна правесці творчы конкурс “Ім таксама было 18…”, “Час праходзіць, з намі застаецца памяць”, краязнаўчая эстафета славы “Ад Дзяржынска да Берліна: Дзяржыншчына ў гады Вялікай Айчыннай”.

Часта ў рабоце з маладзёжнай аўдыторыяй бібліятэкі выкарыстоўваюць дыскусійныя формы работы: “Каго мы сёння называем патрыётам?”, “Патрыятызм – знак пытання”. У час правядзення дыялога-рэцэнзіі “Подзвіг – гэта імгненне альбо жыццё?”  маладыя людзі на прыкладзе літаратурных герояў абмяркоўваюць  значэнне слова “подзвіг” і рознае разуменне яго аўтарамі. Свае думкі яны могуць падцвердзіць цытатамі з кніг. Напрыканцы дыялогу можна арганізаваць відэапаказ фрагментаў з кінафільмаў ваеннай тэматыкі. 

Размаўляючы з моладдзю аб вайне, трэба ўзнімаць пытанні патрыятызму, гераізму, любові да Айчыны, праблемы ваеннай службы. Для гэтага можна арганізаваць Дэкаду маладога патрыёта.

Дзень Айчыны:

-  ілюстратыўна-інфармацыйны цыкл “Сімвалы Рэспублікі Беларусь”: выставы, гутаркі, інфармацыйныя гадзіны;

-   гістарычны урок “Гісторыя Беларусі ў геральдыцы”;

Дзень беларускай арміі:

- ваенна-гістарычная гульнёвая праграма “Аты-баты, ішлі салдаты”;

-  гутарка-гульня “Палкаводцы Вялікай Айчыннай”;

-  конкурсная праграма “Честь имею”;

Дзень патрыятычнай кнігі:

- сустрэча з мясцовымі паэтамі “Аб Радзіме з любоўю…”;

- прэзентацыі, прагляды і агляды кніг аб вайне;

Дзень прызыўніка:

- конкурсная праграма “Буду ў арміі служыць”;

- гутарка-кансультацыя  юрыста, урача, пісхолага, супрацоўнікаў ваенкамата “Каб служыць так, як і ўсе…”

Дзень памяці:

- гісторыка-патрыятычная гульнёвая праграма “Калясніца вялікай вайны”;

- фонавіктарына “Песні Перамогі”;

- вечар памяці “Яны прайшлі па той вайне”;

Дзень Дзяржыншчыны:

-  інфармацыйная гадзіна “Сімволіка Дзяржыншчыны”;

- краязнаўчая гульнёвая праграма “Дзяржыншчына на карце Беларусі”;

- гістарычная гульня “Вандроўка па ваколіцах  Койданава”;

- гісторыка-літаратурная кампазіцыя “Імёны ў гісторыі Дзяржыншчыны”;

Дзень юнага грамадзяніна:

- інфармацыйна-прававая гадзіна “Арыенцір”;

- прававая гульня “Я маю права… Я абавязаны…”;

- прававы дыялог “Галоўны закон краіны”; 

Фарміраваць патрыятычную самасвядомасць моладзі магчыма і на матэрыялах беларускай гісторыі, выкарыстоўваючы для гэтага наступныя формы масавых мерапрыемстваў: гістарычныя гадзіны “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”, “Вежы замкаў у неба глядзяць”; урокі гісторыі “Тайны радзівілаўскага замка”; цыкл гістарычных партрэтаў дзеячоў Вялікага Княства Літоўскага; гісторыка-пазнавальныя турніры “Тры сімвалы дзяржаўнасці”, “Гісторыя Беларусі ў геральдыцы”; віктарыны “Гісторыя Айчыны: ад мінулага да сучаснага”; літаратурна-гістарычная экспедыцыя “Дзеля памяці нашчадкам”; гістарычнае эсэ “Тры жыцці княгіні Рагнеды”, гісторыка-літаратурны музычны караван “Вялікія лёсы нашай краіны” і г.д. Мэта гэтых мерапрыемстваў – пазнаёміць моладзь з гісторыяй Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён на аснове помнікаў пісьменства і культуры.

Пазнанню далёкага мінулага свайго краю будуць садзейнічаць краязнаўчыя вечарыны “Пачатак усяму – зямля тваіх бацькоў”, “Мой гонар – мая вёска”, краязнаўчыя пасядзелкі “Гартаючы старонкі мінулага”, краязнаўчыя гадзіны, урокі духоўнасці “Усяму пачатак тут, у родным краі”, “Я гэтую зямлю заву Радзімай”, “Скарбонкі гісторыі  маёй вёскі”,  фотавыстава “Краіна васільковых палёў і блакітнага неба”, конкурсы  малюнкаў “Фарбы роднага краю”, “Гэта мая вёска”, краязнаўчая вандроўка “Койданаўскія наваколлі”, “Зямлі маёй сцяжынкі запаведныя” і г.д.    

Асабліва важная задача бібліятэк - дапамагчы вярнуць у памяць людзей  імёны і справы продкаў. Сярод іх – нацыянальныя героі далёкага мінулага, якіх у свой час услаўлялі летапісы і хронікі, выдатныя вучоныя, асветнікі, пісьменнікі, мастакі розных часоў. Нашы славутыя землякі былі звязаны  з тым ці іншым краем, таму знаёмства з іх жыццём і дзейнасцю мае вялікае значэнне ў краязнаўчай рабоце. Гэтаму будуць садзейнічаць гутаркі, вечары-партрэты, тэматычныя вечары, краязнаўчыя чытанні “Славутыя імёны зямлі Дзяржынскай” , краязнаўчы калейдаскоп “І людзі зведаюць аб прадзедах сваіх…”, урок краязнаўства  “Ёсць памяць, якой не будзе забыцця”.

Захаванню і развіццю пачуцця гордасці за сваю краіну спрыяюць і старонкі краязнаўча-гістарычнага альманаха “Зямля мая, мой маляўнічы край”:

 - “Візітная картка Беларусі”: краязнаўча-турыстычная эстафета;

- “Бабулін куфэрак”: старонкі фальклорнага календара;

- “Гонар і  слава Айчыны”: краязнаўчая мазаіка (імёны, падзеі, хроніка жыцця краіны і мясцовасці);

-  “Дзівосы роднага краю”: эколага-краязнаўчая гадзіна;

- “Дзівасвет”: гадзіна мастацтва (аб беларускіх і  мясцовых мастаках);

- “Музы і таленты”: галерэя партрэтаў (дзеячы беларускай культуры і мастацтва);

- “Толькі слову дадзена жыццё…”: сустрэча з новымі кнігамі, прэзентацыя новых імён.

Важнае значэнне для духоўна-маральнага, патрыятычнага выхавання моладзі маюць мерапрыемствы, якія садзейнічаюць адраджэнню нацыянальнай памяці, вяртаюць да духоўнай культуры нашага народа. 

Таму штогод, у верасні, у публічных бібліятэках адбываецца Тыдзень беларускага пісьменства. Яго можна правесці пад дэвізам “Пісьменства і друк – крыніцы культуры і духоўнасці народа”. Тыдзень  аб’яднае шэраг мерапрыемстваў: гістарычны экскурс “Святло скарынаўскіх кніг”, прысвечаны  пачаткам  беларускага кнігадрукавання;  інфарм-дасье “Да дабра праз слова”, пазнавальную гадзіну “Падарожжа ў кніжны свет”, гістарычны калейдаскоп “Эцюды аб кнізе”.

У духоўных памкненнях кожнага чалавека вельмі важна дапамога духоўнай літаратуры, у гэтым напрамку можна правесці гадзіны з праваслаўнай кнігай “Сокровища духовной мудрости”, завочнае падарожжа “Цэрквы і прыходы Мінска” дазволіць  моладзі і падлеткам дакрануцца да духоўнай спадчыны нацыі, якой з’яўляюцца  храмы, што дзейнічаюць у геаграфічных межах Мінска.  

Патрыятызм з’яўляецца адной з асноўных характарыстык асобы. Ён праяўляецца ў светапоглядзе, маральных устаноўках і каштоўнасцях, грамадска-значымых  паводзінах і дзейнасці.

Садзейнічанне фарміраванню патрыятычных пачуццяў і грамадзянскай самасвядомасці маладых карыстальнікаў     бібліятэкі   –  адна   з   галоўных   місій бібліятэкі як асветніцкай установы і сацыяльнага інстытута ва ўсе часы. І менавіта сёння, як ніколі, нашай краіне неабходна маральна здаровая, духоўна багатая і сацыяльна актыўная моладзь, зацікаўленая будучым Беларусі.

АСНОЎНЫ  ЗАКОН  КРАІНЫ

Інфармацыйна-прававы урок да Дня Канстытуцыі

І абавязак наш і права

У дакуменце тым жывуць:

Закон адзіны для дзяржавы,

Што Канстытуцыяй завуць

Па якіх законах жыве Рэспубліка Беларусь? Як яна абараняе сваіх грамадзян? Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю і мэтай нашага грамадства і дзяржавы. Гэта запісана ў артыкуле 2 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – Асноўнага Закона беларускай дзяржавы. 

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь вызначае дзяржаўнае і грамадскае ўпарадкаванне Беларусі, прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам, выконвае іншыя значныя функцыі.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае лепшы вопыт законатворчасці. І гэта заканамерна, таму што менавіта на тэрыторыі Беларусі дзейнічала адна з першых канстытуцый сярэдніх стагоддзяў Еўропы – Статут Вялікага княства Літоўскага. Такім чынам, нашы продкі ўнеслі значны ўклад у развіццё дэмакратычных каштоўнасцяў у Еўропе і ва ўсім свеце.

За ўсю гісторыю развіцця Беларусі як самастойнай, незалежнай дзяржавы у краіне дзейнічала пяць Канстытуцый. Асноўны закон, які дзейнічае па сённяшні дзень прыняты 15 сакавіка 1994 года. Пры правядзенні рэферэндумаў 1996 і 2004 г.г. у яе былі ўнесены змяненні і дапаўненні.

На аснове Канстытуцыі сёння дзейнічае ўся сістэма дзяржаўнага ўпарадкавання: Прэзідэнт выдае дэкрэты, указы, Парламент прымае законы, Урад – пастановы, мясцовыя Саветы дэпутатаў – рашэнні і г.д.

Канстытуцыя Рэспублікі   Беларусь, як  і  дзяржава служыць усяму народу. Дзяржава і чалавек адказны друг перад другам. Вельмі важна, што ў Канстытуцыі замацоўваюцца правы, свабоды і абавязкі грамадзян.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь складаецца з 146 артыкулаў.

У асноўнай частцы Канстытуцыі раскрыты:

●    асновы канстытуцыйнага ладу;

●    правы, свабоды і абавязкі чалавека і грамадзяніна;

● пытанні выбарчай сістэмы і правядзення рэферэндума (народнага галасавання);

●  статус і паўнамоцтвы дзяржаўных органаў – Кіраўніка дзяржавы, Парламента, Урада, органаў судовай улады;

● прынцыпы здзяйснення мясцовага кіравання і самакіравання;

●   фінансава-крэдытная сістэма;

●   пытанні дзеяння Канстытуцыі. 

Асноўны закон для жыцця грамадства і дзяржавы мае вялікае значэнне. І асабліва важна, каб прынцыпы і нормы, якія змяшчаюцца ў ім дзейнічалі і выконваліся, а законы   і   іншыя   прававыя  акты,   якія  прымаюцца  па канстытуцыйным пытанням адпавядалі яе зместу.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Гістарычна-інфармацыйная гадзіна

Найбольш значнымі сімваламі для нашага народа з’яўляюцца Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

На тэрыторыі Беларусі гербы з’яўляюцца ў ХIV-XV ст. Яны сведчаць аб гістарычных заслугах або знатным паходжанні пэўнага роду ці асобнага чалавека. У ХVI-XVII ст. гербы сталі надавацца каралеўскімі ўказамі гарадам, якія атрымоўвалі магдэбурскае права, гэта значыць, якія станавіліся незалежнымі ад феадала. Цяпер у Беларусі многія гарады маюць свой герб.

У адлюстраванні герба ўвасоблены асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, міралюбівасць.

Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме 15 мая 1995 г.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь прадстаўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых праменях сонца над зямным шарам.

Герб абрамлены вянком з залатых калоссяў, якія справа пераплецены кветкамі канюшыны, злева – кветкамі ільну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: “Рэспубліка Беларусь”. З старажытных часоў вянок з’яўляўся сімвалам славы, гонару,  велічы. Ён увасабляе сабой сумеснае стварэнне творчай  сілы прыроды, урадлівай зямлі, ласкавага сонца і чалавечай працы.

Зялёны контур Рэспублікі Беларусь паказвае яе геаграфічныя межы. Гэта сімвал таго, што народ Беларусі павінен захаваць сваю краіну ў тых межах, у якіх яна перададзена нам папярэднімі пакаленнямі.

Зямны шар – знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Чырвоная зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў. 

Акрамя герба сімвалам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Дзяржаўны сцяг. Ён прадстаўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух гарызантальных каляровых палос: чырвонай і зялёнай.

Чырвоны колер – знак Сонца, сімвалізуе кроўную сувязь, братэрства, барацьбу за справядлівую справу.

Зялёны колер – сімвал надзеі, вясны і адраджэння. Гэта колер палёў і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны. Зялёны колер – колер дабра, развіцця, свету. 

Дзяржаўны гімн прадстаўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выконваецца ў выпадках, прадугледжанных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, напрыклад у час правядзення афіцыйных цэрымоній. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь зацверджаны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі 2 ліпеня 2002 г. Верш “Мы – беларусы” напісалі паэт Міхась Клімковіч і Уладзімір Карызна, музыка Несцера Сакалоўскага.

Гісторыя дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь непарыўна звязана са шматвяковай гісторыяй народа. У колерах і знаках адлюстраваны яго гісторыя, памкненні і надзеі на лепшае жыццё.

 Метадычная кансультацыя падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынга.

Анонсы

Сентябрь
“Кто не знает Машу, Машу-растеряшу?”: час знакомства к 115-летию детской писательницы Л. Воронковой
Начало в 12:00

Сентябрь
«Веселые книги веселых писателей »: бюро литературных новинок в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Сентябрь
«Тайны древних оберегов: куклы-мотанки, обрядовые куклы»: мастер-класс в клубе нескучных идей «Делай, как я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Сентябрь
10:26

Сентябрь
10:03

Сентябрь
12:15