Урок добрых парад для вучняў 8 і 9 класаў адбыўся ў Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы і быў прысвечаны тэме “Куды пайсці вучыцца?”. Кожны з удзельнікаў атрымаў рэкламны лісток з указаннем спецыяльнасцей, якія можна набыць пасля 9 класа.
Аб навучальных установах, якія адкрыты для выпускнікоў базавай школы расказала класны кіраўнік Коласава Лізавета Вячаславаўна.
Намеснік дырэктара школы Васілевіч Ганна Сяргееўна пазнаёміла навучэнцаў з планам падрыхтоўкі да выпускных экзаменаў.