Як жывеш, сельсавет?

У студзені адзначыў сваё 100-годдзе Дабрынёўскі сельскі савет. У інфармацыйнай гадзіне, прысвечанай гэтай даце, прынялі ўдзел навучэнцы старэйшых класаў, наведвальнікі бібліятэкі в. Баравікі.


Аб гісторыі утварэння сельсавета , аб зменах, якія адбываліся на працягу жыцця ўстановы, паведаміў ганаровы госць мерапрыемства – старшыня Дабрынёўскага сельсавета Курак Міхаіл Васільевіч.


Прысутныя пазнаёміліся з выставай дасягненняў сельсавета: дыпломы, граматы і кубкі за ўдзел у розных мерапрыемствах раёна і вобласці. На выставе прадстаўлены фотаздымкі конкурсу “Лепшае падвор’е” і прыгожых добраўпарадкаваных вясковых вуліц.



Пасля заканчэння мерапрыемства старшыня сельсавета правёў прыём вяскоўцаў па асабістых пытаннях.


Последние новости

Август
15:30

Август
10:05

Август
09:30