Была война, была Победа…

Больш за 70 гадоў мы радуемся мірнаму небу. І гэты дзень ушаноўваем як сімвал велічнасці тых, хто адстаяў нашу свабоду. Мітынг-рэквіем “Была война , была Победа”, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у Баравіках каля помніка загінуўшым воінам. На святочным мерапрыемстве прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Пазняк Канстанцін Пятровіч.




На свяце прымалі ўдзел навучэнцы і настаўнікі Баравікоўскай БШ. Яны прадставілі прысутным літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную Дню Перамогі.



У святочнай абстаноўцы в.а.дырэктара школы Васілевіч Ганна Сяргееўна ўручыла ў падарунак кнігу “Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь” навучэнцам, якім споўнілася 14 гадоў.


На працягу святочнага мерапрыемства ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Баравічанка ” гучалі песні ваенных гадоў.


Цікавасць прысутных вызвала кніжная выстава “Была вайна, была Победа…”




Да помніка загінуўшым былі ўскладзены кветкі.





Анонсы

Август
«Как защитить себя: о преступлении и наказании»: правовой навигатор
Начало в 11:00

Август
«Краски счастливого детства»: беби-арт площадка
Начало в 11:00

Август
«Сказка своими руками»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00
Последние новости

Август
15:08

Август
10:44

Август
09:08