Пад такой назвай у Баравікоўскай інтэграванай сельскай біблітэцы прайшла літаратурная вандроўка, прысвечаная юбілею беларускага пісьменніка Я.Маўра. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы 5 і 6 класаў. Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым шляхам пісьменніка, з кніжнай выставай яго твораў. Расказвалі аб сваіх любімых героях, зачытвалі ўслых цікавыя моманты з вядомых кніг.