100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і паэта Міколы Ермаловіча.

Сёння мы адзначаем 100-годдзе з дня нараджэння нашага земляка, беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і паэта Міколы Ермаловіча.

Мікалай Іванавіч Ермаловіч нарадзіўся 29 красавіка 1921 года ў вёсцы Малыя Навасёлкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іванавіч, працаваў у калгасе конюхам, у 1937 годзе быў рэпрэсіраваны, у 1956 годзе рэабілітаваны пасмертна. Маці, Стэфка Юр’еўна, была калгасніцай. Вось як аб гэтым расказваў у адным з інтэрв’ю сам Мікалай Іванавіч: “Жылі на хутары, пад Койданавам. Бацька, маці і нас чацвёра: ў 1937 арыштавалі, загінуў у ГУЛАГу”.

Няшчасцем Міколы Іванавіча праз усё жыццё быў кепскі зрок. Маці Стэфка ўзяла яго, маленькага, з сабой на поле, дзе жала жыта, па-гаспадарску захапілася цяжкай, але радаснай сялянскаю працаю, і здарылася так, што ці састаўленыя снапы паваліліся, ці сонца зайшло з іншага боку, і Мікола-немаўля быў аслеплены яркім святлом. Але ён не здаваўся і ўвесь час працаваў, набываў патрэбныя веды, каб затым перадаць іх людзям, служыць Бацькаўшчыне. 


Скончыў Дзяржынскую беларускую школу, паступіў на аддзяленне мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, дзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы. Затым была эвакуацыя, праца ў школе. Пасля вайны Мікола Ермаловіч аднавіў вучобу ў Мінскім педінстытуце і быў накіраваны ў Маладзечанскі настаўніцкі інстытут, дзе выкладаў беларускую літаратуру.

У 1938 г. Ермаловіч скончыў Дзяржынскую беларускую СШ і ў гэтым жа годзе паступіў на аддзяленне мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, дзе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў тры курсы. 3-за дрэннага зроку — «нізкі на вочы» (блізарукасць), носіць акуляры з 9-ці гадоў — ад вайсковай службы быў вызвалены.

Пакуль дазваляла здароўе, Мікола Іванавіч поўнасцю прысвячаў сябе педагагічна-выкладчыцкай працы. У 1957 г. выйшаў на пенсію ў сувязі са значнай стратай зроку і поўнасцю пераключаецца на навукова-даследчую працу, займаецца тым, што яго больш за усё цікавіла – гісторыяй старажытнай Беларусі.

Адкуль жа узялася гэтая цікавасць? Вось як аб гэтым гаворыць сам Мікалай Іванавіч: “У 1944 годзе я замяняў настаўніцу гісторыі, якая захварэла. Да пачатку ўрока разгарнуў школьны падручнік, а, прачытаўшы, зразумеў, што нічога дакладнага з падручніка не даведаешся. Вось так і пачалося маё захапленне гісторыяй”.

Першым у айчыннай гісторыі Мікола Ермаловіч доказна і аргументавана правеў размежаванне паняццяў “Старажытная (летапісная) Літва” і “Літва цяперашняя, геаграфічная”. З фактамі і гістарычнымі данымі ён паказаў, што Старажытная Літва месцілася ў Верхнім Панямонні на тэрыторыі Беларусі – ад Мінска да Навагрудка з усходу на захад і ад Маладзечна да Слоніма з поўначы на поўдзень. Межы ж сучаснай нам Літвы вядомы кожнаму… Увеў Ермаловіч і новую перыядызацыю гісторыі старажытнай Беларусі, падзяліўшы яе на Полацкі (ІХ – сяр. ХІІІ ст.), Новагародскі (сяр. ХІІІ – пач. ХІY ст.) і Віленскі (1316-1385 гг.) перыяды. 

Мікола Ермаловіч—аўтар грунтоўных артыкулаў і пра жыццё і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Каганца, М.Танка.

Яго кнігі сёння з’яўляюцца самымі першымі і галоўнымі падручнікамі, надзейным арыенцірам для калег і паслядоўнікаў гісторыка.


На жаль, жыцце Міколы Ермаловіча закончылася трагічна: 4 сакавіка 2000г. у Мінску ён трапіў пад колы аўтамашыны.

Мікола Ермаловіч назаўсёды застанецца вялікім беларускім гісторыкам, бо здзейсніў вялікую справу — адкрыў для нас Старажытную Беларусь.

Анонсы

Май
Притча «Мотылек» в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 10:00

Май
«Веселый зоопарк в произведениях детских писателей»: зоосуббота в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Май
«Из мусорной кучки – классные штучки»: мастер-класс в клубе нескучных идей «Делай, как я»
Начало в 15:00
Последние новости

Май
09:30

Май
09:05

Май
12:55