На чарговых занятках міні-студыі Вясёлага Алоўка і Чароўных Нажнічак ў Томкавіцкай сельскай бібліятэцы дзеці сабраліся, каб цікава і весела правесці час за вырабам віншавальнай паштоўкі. Гэта – важны элемент любога свята, бо менавіта паштоўка стварае непаўторную атмасферу ўрачыстасці і нават праз шмат гадоў здольная ўваскрэсіць у нашай памяці даўно забыты святочны дзень.