У Негарэльскай сельскай бібліятэцы прайшло літаратурнае знаёмства “Яго чэснае слова”, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Васіля Хомчанкі. Прысутныя даведаліся аб некаторых фактах з жыцця і творчасці пісьменніка. На яго кнігах выхоўвалася не адно пакаленне, таму многія з ўдзельнікаў мерапрыемства захацелі перачытаць гэтыя цудоўныя творы.