“Рук цудоўнае тварэнне”

21 студзеня ў  бібліятэцы адбылася чарговая прэзентацыя выставы “Рук цудоўнае тварэнне” майстра па вырабу з воўны Таццяны Савянок з Фаніпаля.  


Не ўпершыню Таццяна Васільеўна выстаўляе свае работы ў выставачнай зале праекта “Тэрыторыя творчасці” раённай бібліятэкі. Але на гэты раз экспанаты пераўзышлі нават самыя смелыя чаканні. Такая разнастайнасць работ, тэхнік выканання заслугоўвае ўвагі і павагі. Тут і габелен – цудоўная тэхніка ручнога ткацтва карцін, роспіс па шкле, карціны з бяросты, пашытыя лялькі, дэкупаж, і, вядома, вырабы з воўны – захаплення ўсяго жыцця нашай гераіні.




Са слоў Таццяны, на развіццё яе творчых здольнасцей паўплывала захапленне краявідамі роднай Гомельшчыны, дзе ў бабулі з дзядулем бавіла вольны час, і бацькава падтрымка гераіні. Падчас прэзентацыі Таццяна расказала пра сваё захапленне, пра тое, як знаходзіць час і сродкі на хобі, як імкнецца сваё майстэрства перадаць дзецям, бо працуе ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.Фаніпаля кіраўніком студыі “Творчы свет”, і якую атрымлівае асалоду ад любімай справы і ад удзячных дзетак, у якіх атрымліваецца зрабіць нешта сваімі рукамі.


Яна шчыра дзялілася сваімі  сакрэтамі майстэрства,  правяла майстар-клас па вырабу караляў і ўпрыгожванню воўнаю звычайнага мыла для падарункаў.


Запрашаем ўсіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе працаваць на працягу месяца.


Анонсы

Декабрь
«Поэт гармонии и красоты»: поэтический салон по творчеству Федора Тютчева
Начало в 14:00

Декабрь
«Путешествие в зимнюю сказку»: кладовая развлечений в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Декабрь
«Новогодние подарки»: кладезь идей в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Декабрь
12:45

Декабрь
10:50

Декабрь
12:20