Літаратурны квест для ліцэістаў

У рамках Тыдня гуманітарных дысцыплін, які праводзіцца ў ДУА “Абласны аграрна-тэхнічны прафесійны ліцэй” супрацоўнікі бібліятэкі правялі літаратурны квест “Нязгасная зорка паэта”, прысвечаны 130-гадоваму юбілею класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Квест праходзіў падчас урока беларускай літаратуры. Выкладчык ліцэя Сакалоўская Анастасія Анатольеўна прадэманстравала моладзі анімацыйны фільм пра жыццё і творчасць паэта-юбіляра. Вучні выразна чыталі яго вершы.

Для праходжання квеста ліцэісты раздзяліліся на 2 каманды: Валошка і Зорка. Яны праходзілі станцыі квеста і па чарзе, зацікаўлена і актыўна адказвалі на пытанні пра жыццёвы і творчы лёс паэта, правяралі сваю інтуіцыю, дэманстравалі добрае веданне беларускіх прыказак, рабілі пераклад з рускай мовы на беларускую і наадварот, складвалі пазлы і паэтычныя радкі з твораў Багдановіча.



Моладзь атрымала новыя веды і падарунак ад бібліятэкі – паэзабуклет “Ад родных ніў, ад роднай хаты…” з вершамі ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток”, прысвечанымі  Максіму Багдановічу. 



Анонсы

Декабрь
«Пад нязгасным святлом зоркі паэта»: паэтычны чытацкі вернісаж да 130-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча
Начало в 11:00

Декабрь
«Правовёнок»: ситуационно-ролевая игра
Начало в 12:00

Декабрь
«Для вас, ребятишки, интересные книжки»: литературное знакомство в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00
Последние новости

Декабрь
10:05

Декабрь
09:38

Декабрь
09:11