1.1. Сеткавая акцыя (далей Акцыя) “Усе мы разам ляцім да зор…” прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча.
1.2. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты, задачы, умовы і парадак арганізацыі і правядзення Акцыі.
1.3. Арганізатарам Акцыі з’яўляецца дзяржаўная ўстанова “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.
1.4. Акцыя з’яўляецца сеткавым мерапрыемствам, якое скіравана на прадзвіжэнне дзейнасці бібліятэкі, кнігі і чытання ў сацыяльных сетках.
2. МЭТА І ЗАДАЧЫ АКЦЫІ
2.1. Папулярызацыя творчасці Максіма Багдановіча праз разнастайныя формы культурна-дасугавай дзейнасці бібліятэкі.
2.2. Прадзвіжэнне кнігі і чытання, развіццё чытацкай актыўнасці.
2.3. Папулярызацыя лепшых узораў беларускай літаратуры.
2.4. Развіццё і падтрымка цікавасці да кнігі і чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду падрастаючага пакалення.
2.5. Выхаванне любові і павагі да роднай мовы.
2.6. Папулярызацыя бібліятэкі праз сацыяльныя сеткі.
3. УМОВЫ, ТЭРМІН І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
3.1. Акцыя праводзіцца з 01.12.2021 г. па 09.12.2021 г.
3.2. Арганізацыя і правядзенне Акцыі будуецца на прынцыпах агульнадаступнасці, свабоды творчага самавыяўлення ўдзельнікаў.
3.3. Падаючы інфармацыю для ўдзелу ў акцыі, удзельнікі даюць згоду на дэманстрацыю матэрыялаў у некамерцыйных мэтах, а таксама на апрацоўку персанальных дадзеных у аб'ёме, неабходным для правядзення акцыі на тэрмін яе рэалізацыі.
3.4. Арганізатар Акцыі рассылае партнёрам Інфармацыйнае пісьмо-запрашэнне аб арганізацыі і правядзенні Акцыі (з формай справаздачы) не пазней 01.12.2021 г.
3.5. Удзельнікі Акцыі на сваіх пляцоўках арганізуюць кніжныя выставы, праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці М. Багдановіча.
3.6. На электронны адрас арганізатара Акцыі metod@dzerlib.by удзельнікі высылаюць 3-5 фотаздымкаў і справаздачу (Дадатак 1).
4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
4.1. Арганізатар Акцыі падводзіць вынікі па справаздачах, якія прыслалі ўстановы-удзельнікі.
4.2. Установа-удзельнік атрымлівае Сертыфікат удзельніка акцыі, які будзе высланы на яе электронную пошту не пазней 12 снежня 2021 г.
4.3. Інфармацыя аб выніках Акцыі і яе ўдзельніках будзе размешчана на сайце арганізатара Акцыі http://dzerlib.by.
Кантактная інфармацыя
Арганізатар Акцыі – дзяржаўная ўстанова “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
Паштовы адрас: 222720
вул. Ленінградская, 6
г. Дзяржынск
Мінская вобласць
Тэлефон: (8-01716) 5-21-76