Навагодні падарунак атрымала ў апошні дзень сыходзячага года член Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнік народнага літаратурнага клуба “Выток” Людміла Круглік. У яе творчую скарбонку дадаўся дыплом ІІІ ступені за ўдзел у конкурсе інтэрнэт-праектаў “Я не самотны”. Арганізатарам гэтага конкурсу з’яўлялася Гродзенскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і прысвяціла яго 130-годдзю Максіма Багдановіча.
Як прызналася сама Людміла, ёй цікава было паспрабаваць сябе ў новым творчым накірунку, таму яна і выбрала намінацыю “Пост у сацыяльных сетках”.
Віншуем яе з перамогай! І хай яе прыклад натхніць вас у наступным годзе быць адкрытымі да самаразвіцця і творчых эксперыментаў!