У рамках Адзінага дня інфармавання ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча бібліятэкараў і ўдзельнікаў народнага літаратурнага клуба “Выток” з Аляксандрам Мікалаевічам Карлюкевічам, пісьменнікам, журналістам, дырэктарам-галоўным рэдактарам выдавецкага дома “Звязда”. Аляксандр Мікалаевіч пазнаёміў прысустных з асноўнымі тэзісамі Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу. Размова ішла і пра рэферэндум па зменах ў Канстытуцыю, які адбудзецца 27 лютага.
Аляксандр Мікалаевіч адказаў на шматлікія пытанні, паведаміў пра свой шлях у літаратуру, з захапленнем і цеплынёй расказаў пра школьных настаўнікаў, якія натхнілі яго на літаратурную творчасць, падзяліўся творчымі планамі выдавецкага дома “Звязда”, пазнаёміўся з бібліятэчнымі краязнаўчымі праектамі.