Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУ "Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" далучаецца да Міжнароднай акцыі «Гісторыя адной кнігі = История одной книги», арганізатарам якой з'яўляецца Цэнтральная дзіцячая бібліятэка г.Мінска ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска".
Напярэдадні дня Вялікай Перамогі прапануем вашай увазе кнігу пісьменніка-земляка Станіслава Шушкевіча “Апавяданні пра Марата Казея”, прысвечаную земляку, юнаму Герою Савецкага Саюза.
Кніга была надрукавана ў выдавецтве “Юнацтва” ў пачатку 1988 года. А 1 жніўня пісьменнік-зямляк на чарговай сустрэчы з юнымі чытачамі ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы падарыў гэтае выданне з аўтографам.
Наш святы абавязак памятаць і перадаваць праўду гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне наступным пакаленням. Жыве памяць – жывуць і героі, якія 1418 дзён і начэй набліжалі Перамогу і падарылі нам галоўную каштоўнасць – мірную будучыню.