Крутагор’е, Койданава, Дзяржынск… Змянялася не толькі назва горада, адбываліся змены і ў жыцці людзей. У Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў краязнаўчы ўрок “Адбыліся ў Койданаве змены”, прысвечаны 90-годдзю з дня набыцця мястэчкам Койданава статуса горада. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй горада, з важнымі гістарычнымі вехамі ў яго жыцці. З цікавасцю дзеці слухалі аб сучасных кроках развіцця горада Дзяржынска.