Да дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Навасёлкаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная гутарка “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”. Дзеці даведаліся, што атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца герб, сцяг і гімн. У гэтым ім дапамагла кніга Вольгі Ванінай “Герб. Сцяг. Гімн. Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”, якая змяшчае яскравыя ілюстрацыі, практычныя заданні, вершы.