Для сучасных дзяцей Вялікая Айчынная вайна – далёкая гісторыя. Наша задача – як мага праўдзівей данесці да іх трагізм ваеннага ліхалецця, увесь цяжар выпрабаванняў, якія выпалі на дзіцячыя плечы.
У Скірмантаўскай сельскай бібліятэцы для вучняў пачатковых класаў была праведзена гутарка з галоснымі чытаннямі па кнізе “Я помню ўсё…”, у якой сабраны балючыя ўспаміны вядомых беларускіх пісьменнікаў – «дзяцей вайны».
Уважліва, з заміраннем сэрца слухалі дзеці гісторыі з кнігі. Пасля Варанько Паліна прачытала верш Міхася Пазнякова “Юнаму сябру”.