Чытаем творы Раісы Баравіковай

11 мая свой юбілей адзначае Раіса Баравікова – паэт, празаік, драматург, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Чалавек з чулай, адкрытай, шчырай душой, самабытным і своеасаблівым талентам. 

З гэтай нагоды ў Негарэльскай сельскай бібліятэцы прайшоў флэшбук «Чытаем творы Раісы Баравіковай». Прысутныя не толькі даведаліся пра яе жыццё і творчасць, але і пачыталі ўслых яе вершы.

У Валмянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з кнігай «Рамонкавы бераг дзяцінства». Вучні старэйшых класаў ДУ «Валмянскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа» пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю пісьменніцы, з цікавасцю пагарталі старонкі яе кніг, чыталі вершы. А  вучні пачатковых класаў па чарзе чыталі казку «Пра цуд мастака і Блакітную вежу» і адказалі на пытанні віктарыны па казцы.


Для вучняў ДУ «Вялікасельскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа» Вялікасельская інтэграваная  сельская бібліятэка  падрыхтавала літаратурнае вандраванне «Касмічныя падарожжы беларусаў». Дзеці даведаліся пра  таямнічы  свет  далёкіх  планет, пра  асобныя  зоркі  і нават  пра  цэлыя  сузор’і.







Анонсы

Май
День позитивного настроения в библиотеке (для молодых инвалидов отделения дневного пребывания ТЦСОН)
Начало в 12:00

Май
«Вас в сказку добрую зовем: Корней Чуковский – детям»: сказочное путешествие в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Май
«Мадам Скнара, альбо новае жыццё старых рэчаў»: мода из комода в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Май
12:23

Май
11:50

Май
09:10