У мінулую суботу ў Лагойску адбыўся Х форум маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”, арганізатарамі якога з’яўляліся Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Лагойскі раённы выканаўчы камітэт. У склад фіналістаў увайшлі і члены народнага літаратурнага клуба “Выток” Вераніка Герко і Аліна Шакаль. Высокі ўзровень іх творчасці быў адзначаны дыпломамі.
Маладыя паэты наведалі экспазіцыю філіяла “Акопы” Дзяржаўнага літаратурага музея Янкі Купалы і разам з дэлегацыяй усклалі кветкі да помніка вялікаму беларускаму пісьменніку.
У мастацкай галерэі імя Сяргея Давідовіча падчас творчага семінару маладыя паэты прачыталі любімыя вершы і атрымалі карысныя парады ад членаў журы, а потым разам абмеркавалі творчыя ідэі.
Таксама кожны з удзельнікаў форуму меў магчымасць выступіць і на сцэне падчас свята паэзіі “Не загаснуць зоркі ў небе”, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы.
Гэта сустрэча маладых паэтаў з вядомымі пісьменнікамі дазволіла ім дакрануцца да вытокаў беларускай літаратуры, ўзбагціць свае веды і ўдасканаліць майстэрства вершаскаладання.