Маладзечна – 2022

У святочнай фестывальнай кругаверці звярталі на сябе ўвагу інтэрактыўныя лакацыі Дзяржынскай бібліятэкі. На пляцоўцы “Партал часу” супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі “скрыпторый”-майстэрню перапісвання рукапісных кніг, на якой госці фестывалю з ахвотай спрабавалі сябе ў напісанні уставам, старажытнай формай кірыліцы. Таксама наведвальнікі фестывальных лакацый пагулялі ў гульні тых далекіх часоў, пакаштавалі сярэдневечных напояў, атрымалі абарончыя граматы. 

Пляцоўку нашай бібліятэкі наведалі міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Мечыслававіч Маркевіч, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Станіслававіч Маркевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Канстанцінаўна Шахоцька, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юрый Мікалаевіч Горлаў, кіраўніцтва Дзяржынскага раёна.




На бібліятэчным бульвары прадэманстравалі маладзечненскай публіцы Дзяржыншчыну літаратурную,  Дзяржыншчыну гераічную. У юных маладзечанцаў карысталася ўвагай  дзіцячая лаунж-зона “Разам з кнігай мы расцём”.





Последние новости

Август
15:30

Август
10:05

Август
09:30