Сеткавая акцыя “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

ПАЛАЖЭННЕ

аб сеткавай акцыі “І не змоўкнуць ніколі  ў свеце Купалавы словы…”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

1. АГУЛЬНАЕ ПАЛАЖЭННЕ

1.1.  Сеткавая акцыя (далей Акцыя) “ І не змоўкнуць ніколі  ў свеце Купалавы словы…” прысвечана 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

1.2. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты, задачы, умовы і парадак арганізацыі і правядзення Акцыі.

1.3. Арганізатарам Акцыі з’яўляецца дзяржаўная ўстанова “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

1.4. Акцыя з’яўляецца сеткавым мерапрыемствам, якое скіравана  на прадзвіжэнне  дзейнасці бібліятэкі, кнігі і чытання ў сацыяльных сетках.

2. МЭТА І ЗАДАЧЫ АКЦЫІ

2.1. Папулярызацыя творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы праз разнастайныя формы культурна-дасугавай дзейнасці бібліятэкі. 

2.2. Папулярызацыя лепшых узораў беларускай літаратуры, падтрымка ціквасці да беларускай кнігі ў падрастаючага пакалення.

2.3. Выхаванне ў падрастаючага пакалення павагі да роднай мовы

2.4. Папулярызацыя бібліятэкі праз сацыяльныя сеткі.

3. УМОВЫ, ТЭРМІН І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

3.1. Акцыя праводзіцца з 29 чэрвеня 2022 г. па 7 ліпеня 2022 г. уключна.

3.2. Арганізацыя і правядзенне Акцыі будуецца на прынцыпах агульнадаступнасці, свабоды творчага самавыяўлення ўдзельнікаў.

3.3. Падаючы інфармацыю да ўдзелу ў Акцыі, удзельнікі даюць згоду на дэманстрацыю матэрыялаў у некамерцыйных мэтах, а таксама на апрацоўку персанальных дадзеных у аб'ёме, неабходным для правядзення Акцыі на тэрмін яе рэалізацыі.

3.4. Арганізатар Акцыі рассылае партнёрам Інфармацыйнае пісьмо-запрашэнне аб арганізацыі і правядзенні Акцыі (з формай справаздачы) не пазней 28 чэрвеня 2022 г.

3.5. Удзельнікі Акцыі на сваіх пляцоўках арганізуюць кніжныя выставы, праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці Янкі Купалы.

3.6. На электронны адрас арганізатара Акцыі metod@dzerlib.by удзельнікі высылаюць 3-5 фотаздымкаў выставы і мерапрыемства (па жаданню – відэаролік з урыўкам мерапрыемства ў фармаце mp4 і працягласцю не болей 5 хвілін)  і справаздачу (Дадатак 1). 

4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ

4.1. Арганізатар Акцыі падводзіць вынікі па справаздачах, якія прыслалі ўстановы-удзельнікі.

4.2. Установа-удзельнік атрымлівае Сертыфікат удзельніка акцыі, які будзе высланы на яе электронную пошту не пазней 10 ліпеня 2022 г.

4.3. Інфармацыя аб выніках Акцыі і яе ўдзельніках будзе размешчана на сайце арганізатара Акцыі   https://www.dzerlib.by


Кантактная інфармацыя

Арганізатар Акцыі – дзяржаўная ўстанова “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Паштовы адрас: 222720 

                             вул. Ленінградская, 6

                             г. Дзяржынск

                             Мінская вобласць

Тэлефон: (8-01716) 7-71-96


Анонсы

Июнь
«Разноцветное лето»: библиотечная тусовка
Начало в 11:00

Июнь
«У книжек нет каникул»: летние встречи в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Июнь
Школа на лужайке Рукоделкина в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Июнь
08:55

Июнь
16:30

Июнь
16:15