ГОД ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ. Прэзентацыя кнігі “Навасады”

ГОД ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ

16 чэрвеня 2022 года ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя кнігі “Навасады” члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алены Стэльмах.


Прысвечана гэта выданне малой радзіме пісьменніцы – вёсцы Навасады Дзяржынскага раёна. На яго старонках аўтар “распавядае пра асабісты лёс і лёс некалькіх пакаленняў жыхароў у кантэксце гісторыі старажытнай вёскі”. Гэта кніга дапамагае чытачу прасякнуцца прыгажосцю беларускіх прастораў і апынуцца ў падзеях мінулага вёскі. Частка з фотаматэрыялаў кнігі ўвайшла ў відэафільм “Мой край”, з дапамогай якога гледачы падчас мерапрыемства пабывалі ў віртуальным падарожжы на вуліцах Навасад. 


Разам з пісьменніцай госці вечарыны шчыра дзяліліся сваімі ўспамінамі з дзяцінства. Сярод іх быў і аднавясковец Алены Стэльмах: беларускі мастак, карыкатурыст, кіраўнік рэдакцыі газеты “Шапакляк” Анатоль Гармаза. 

Павіншаваць Алену Анатольеўну прыехалі калегі па Саюзу пісьменнікаў – Навум Гальпяровіч і Уладзімір Мазго. Яны засяродзілі ўвагу прысутных на важнасці і неабходнасці захавання памяці аб малой радзіме, як часцінцы агульнага нашага дома – нашай любімай Беларусі. На памяць чытачам бібліятэкі яны пакінулі на сваіх кнігах аўтографы-пажаданні.


Прысутнічала на мерапрыемстве рэдактар выдавецтва “Чатыры чвэрці”, якое непасрэдна займалася выданнем прэзентуемай кнігі, Жанна Клімянок. Яна адзначыла, што прэзентуемая кніга з’яўляецца сваеасаблівым прыкладам ушанавання гісторыі малой радзімы. А чытачам бібліятэкі на памяць аб сустрэчы падарыла кнігу “Вандроўка да хлеба”.


Узельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” таксама далучыліся да віншаванняў і ў музычна-паэтычным прысвячэнні выказалі словы ўдзячнасці і пашаны да творчасці зямлячкі. Любоў да сваей малой радзімы гэта тое, што добра характэрызуе аўтара кнігі, за гэта ёй удзячны землякі.



Музычным падарункам для ўсіх сталі песні беларускіх кампазітараў у выкананні Юрыя Вольпава.


Штохвілінна ў сэрцы прысутных адгукаліся шчымліва-настальгічныя пачуцці. А сувенір ад Саюза пісьменікаў Беларусі будзе нагадваць кожнаму з нас пра неабходнасць захоўваць і занатоўваць тое, што з цягам часу набывае ўсё большую каштоўнасць – незваротныя імгненні хуткаплыннага жыцця. 



Анонсы

Октябрь
«Мама! Мамачка! Матуля!»: гадзіна дабрыні, пяшчоты, ласкі
Начало в 09:30

Октябрь
«По тропинкам и полянкам с Виталием Бианки»: литературный круиз в студии развивающего чтения «Я читаю! Я расту!»
Начало в 11:00

Октябрь
«Пампон не толькі ўпрыгожванне, але і цацка»: бюро творчых знаходак в клубе нескучных идей «Делай, как Я!»
Начало в 15:00
Последние новости

Октябрь
10:30

Октябрь
10:14

Октябрь
10:05