Выхоўваць пачуццё гонару за родную Беларусь, яе багацце і прыгажосць, а таксама вывучаць гісторыю свайго краю стала мэтай круіз-віктарыны “Ты жывеш у Беларусі”, якая прайшла ў Петкавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы. Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала дзецям пра знакамітых землякоў і гістарычныя мясціны нашага раёна. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах: “Алфавіт”, “Колькі?”, “Наборшчык”, “Ланцужок”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Мая Радзіма”.