На днях адбылося прыгожае свята вёскі Свідоўшчына Путчынскага сельскага Савета. Да гэтай падзеі бібліятэкар Валмянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі падрыхтавала выставу “Сэрцу мілы куточак”, на якой былі прадстаўлены дакументальна-краязнаўчыя рэсурсы: “Старонка родная мая”, “Гісторыя калгаса “Мір”, “Калі нараджаюцца і знікаюць вёскі”, “Героі даўно адгрымеўшай вайны”, “Знакамітыя людзі Волменшчыны”, “Касцёл святога Яна” і інш. Асаблівую цікавасць у жыхароў і гасцей свята выклікала выданне пра гісторыю вёскі Свідоўшчына “З гісторыі вёскі і лёсаў людзей” пра першых жыхароў, заснавальнікаў вёскі, аб лёсах людзей, якія тут жылі раней і сучасніках-аднавяскоўцах.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй маёнтка Капыліншчына, расказала легенду аб узнікненні вёскі Свідоўшчына і гісторыю з’яўлення іконы Святога Роха. На мерапрыемстве быў уручаны памятны падарунак жыхару вёскі, былому бібліятэкару Валмянскай сельскай бібліятэкі, Баршчыэўскай Святлане Віктараўне.