І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…

Ліпень 2022 года адметны юбілеем сусветна знакамітага класіка айчыннай літаратуры Янкі Купалы. З гэтай нагоды з 29 чэрвеня па 7 ліпеня на базе нашай бібліятэкі праходзіла сеткавая акцыя “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

З мэтай далучыць вучняў да літаратурнай творчасці ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Пранузы быў арганізаваны музычна-паэтычны эцюд “Запрашаем да Купалы”, падчас якога прысутным напомнілі біяграфію Я.Купалы, яго творчы шлях. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадстаўлены невялікі фільм пра паэта. 

7 ліпеня, з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы г.Мінска прайшла літаратурная гадзіна “З любоўю і гонарам пра Янку Купалу”, на якой прысутнічалі вучні СШ № 145.

Янка Купала – вялікі паэт Беларусі, творчасць якога мае сусветнае значэнне. Ён з’яўляецца выразнікам духоўнай культуры  народа, маральнай чысціні і высакароднасці.

Янка Купала пакінуў багатую літаратурную спадчыну, цікавасць да якой не згасне і праз гады.


Аддзел абслугоўвання дзіцячага чытача ДУ “Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” далучыўся да віншаванняў і правёў акцыю “Купалаўскі дзень у бібліятэцы". Чытачы знаёміліся з творамі пісьменніка, чыталі вершы ўслых і, нават, спрабавалі прыдумаць сваю папараць-кветку.








https://youtube.com/shorts/NrqUt9O-cnM?feature=share
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі прадставіў увазе чытачоў кніжную выставу "І вечнасць радка, як вечнасць жыцця". На выставе сабраны кнігі з творамі вялікага класіка беларускай літаратуры і літаратура аб яго жыцці і творчасці, фотаздымкі. 









Удзельнікі народнага літаратурнага клуба “Выток” са сваімі відэапаштоўкамі аб’ядналіся ў паэтычна-музычнае прысвячэнне “Купала ў нашых сэрцах і радках”. У іх прагучалі творы паэта-юбіляра ў выкананні Ганны Кандыбайла і Антона Анісовіча. А член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Круглік і член Беларускага саюза музычных дзеячаў Тамара Кашчэва ўшанавалі памяць вядомага паэта сваімі аўтарскімі вершам і песняй. 

https://youtube.com/shorts/pH6m8YwPOqc?feature=share




Дарэчы, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адна со старонак “вытокаўскай” праграмы літаратурна-музычнай гасцёўні “Квітней пад небам сінім, Беларусь!” была таксама прысвечана беларускім класікам, дзе вядучая Таццяна Пакунова чытала ўрывак з верша Янкі Купалы “Песня і казка”. Гэта і стала цудоўным відэададаткам да “вытокаўскага” паэтычна-музычнага прысвячэння.


Скірмантаўская сельская бібліятэка зладзіла паэтычны марафон “І не змоўкнуць ніколі Купалавы словы”. Прыемна, што да нашага марафона далучыліся дзеці і дарослыя. Гучалі і добра вядомыя вершы, і творы, якія мала знаемыя шырокаму колу чытачоў. У рамках мерапрыемства была экспанавана кніжна- ілюстраваная выстава “З Купалам у сэрцы назаўжды”. На працягу дня ў бібліятэцы гучалі музычныя творы, напісаныя на вершы Янкі Купалы.   



У Негарэльскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-паэтычная кампазіцыя «Ідзе Купала па зямлі». Падчас мерапрыемства дзеці змаглі дакрануцца да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны. Гучалі прыгожыя купалаўскія вершы: «На рэчцы зімою», «Маці і сын», «Вечарамі»,  а таксама песні на словы Янкі Купалы: «Малітва», «Спадчына», «Мой родны кут». Удзельнікі мерапрыемства акунуліся ў атмасферу купалаўскай лірыкі, адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы.


Падчас гадзіны гучнага чытання ”Ляціць, гучыць Купалаў голас”, якая прайшла ў Бараўской інтэграванай сельскай бібліятэцы, удзельнікі мерапрыемства паслухалі гісторыю аб жыцці Я.Купалы. Затым  дзеці  разам з бібліятэкарам чыталі  вершы паэта пра прыроду, абмяркоўвалі іх,  адказвалі на пытанні віктарыны. 

У Грычынскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшло літаратурнае падарожжа па творчасці Янкі Купалы “Сцежкамі роднага краю”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццём і творцасцю Янкі Купалы. Уздельнікі з захапленнем паглядзелі фільм “Янка Купала”, чыталі вершы класіка беларускай літаратуры. 

Верш Я.Купалы “Курган” чытае Рудовіч Зоя Аляксандраўна.



У Энергетыкаўскай сельскай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “ І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…”, якая знаёміла чытачоў з літаратурнай спадчынай аўтара, тут прадстаўлены самыя вядомыя яго творы, а таксама літаратура аб ім, дзе можна знайсці цікавыя факты з жыцця і творчай дзейнасці класіка.


У Петкавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гасцёўня “Настаўнікам быў беларускі абшар”. Прысутныя бліжэй пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам слыннага песняра беларускай зямлі Янкі Купалы. Даведаліся аб роднай вёсачцы песняра Вязанцы, аб яго цяжкім дзяцінстве, таксама, якім быў першы верш і першы паэтычны зборнік Янкі Купалы, колькі няшчасця і пакут прынесла яму Вялікая Айчыная вайна. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Песняры зямлі беларускай”.


Каравай Л.А. чытае верш Янкі Купалы "Ліпа".

Бухавец Г.М. чытае верш  Янкі Купалы "Над калыскай".


Увазе чытачоў Чэрнікаўшчынскай сельскай бібліятэкі была прадстаўлена кніжная выстава “І не змоўкнуць ніколі  ў свеце Купалавы словы…”. У рамках мерапрыемства чытачы пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю класіка беларускай літаратуры. Прагледзелі фотаздымкі з сямейнага архіва паэта і прэзентацыю. Чыталі урыўкі з паэм Янкі Купалы.


У Путчынскай сельскай бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Шчодры сэрцам і талентам”, на якой былі прадстаўлены творы Я. Купалы і творы аб ім. Наведвальнікі з цікавасцю ўспаміналі вершы знакамітага беларускага паэта, нагадвалі вядомыя творы юбіляра. Некаторыя прысутныя на памяць чыталі ўрыўкі і цэлыя вершы Я. Купалы, якія памятуюць з дзяцінства.  


У Дварышчанскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Мелодыю мовы славянскай я чую…”, прысвечаная творчасці Янкі Купалы. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам паэта. Кожны ўдзельнік мерапрыемства змог прачыць на памяць любімы верш класіка беларускай літаратуры. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава. 

У Фаніпальскай гарадской бібліятэцы на працягу тыдня была аформлена  кніжная выстава  «Шчодры талент зямлі беларускай» і  праходзіла паэтычная акцыя «Верш за вершам», падчас якой юныя чытачы пісалі на асфальце любімы верш Янкі Купалы - радкі з усім знаёмай "Спадчыны".


У Баравікоўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы была падрыхтавана літаратурная экспазіцыя “Я буду маліцца і сэрцам і думамі…” па творчасці беларускага паэта Янкі Купалы. Наведвальнікі бібліятэкі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры, пазнаёміліся з яго творамі, чыталі вершы і ўрыўкі з вядомых твораў.


У Данілавіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы прашла літаратурная гасцёўня “Вялікі майстар беларускага слова”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці паэта, даведаліся, у якіх жанрах пісаў Янка Купала. Кожны жадаючы мог паспрабаваць сябе ў выразным чытанні паэтычных радкоў песняра.



У Валмянскай інтэграванай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурна-паэтычны вернісаж “Душа і голас беларускага народа”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з палатачнага профільнага аздараўленчага лагера “Непоседы”, якія з вялікай зацікаўленасцю пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, пагарталі зборнікі яго твораў, чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны. Таксама да ўвагі наведвальнікаў бібліятэкарам была падрыхтавана  аднайменная кніжная выстава.


У Навасёлкаўскай інтэграванай сельскай бібліятэцы для дашкольнікаў прайшло літаратурнае знаёмства з жыццём і творчасцю паэта “Янка Купала - дзецям”, для вучняў малодшых і сярэдніх класаў - інтэрактыўная гульня “Па Купалаўскіх мясцінах”.



Падчас літаратурнага круіза “Жывое Купалава слова”, які прайшоў у Вялікасельскай інтэграванай сельскай бібліятэцы, прысутныя  мелі  магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам  народнага паэта, гартаючы старонкі яго твораў, успомніць  любімыя  вершы  паэта. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная  выстава “Пясняр  зямлі  беларускай”.

У Гарбузоўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Прарок нацыянальнага адраджэння”.  Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Янка Купала: вядомы і невядомы”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з малавядомымі старонкамі жыцця і творчасці Янкі Купалы, таксама зачытала ўрыўкі з яго твораў.


Анонсы

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00

Август
Рассказ «Два товарища»: творческие занятия в хобби-студии «Театрландия»
Начало в 11:00

Август
Заседание молодежного клуба «ИГРАtime»
Начало в 10:00
Последние новости

Август
12:25

Август
15:55

Август
13:50