Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята Беларусі. Яно адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да гэтай знамянальнай падзеі Скірмантаўская сельская бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу “Наш край родны, любы і свабодны”, на якой прадстаўлены выданні, якія знаёмяць з гісторыяй роднага краю, літаратура аб Вялікай Айчыннай вайне. Юныя чытачы прымалі ўдзел у краязнаўчай віктарыне “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”.