Да юбілею Янкі Купалы ў Валмянскай інтэгравнай сельскай бібліятэцы прайшоў літаратурны дыліжанс “Пакуль ёсць Купала – будзе народ”, на які былі запрошаны адпачываючыя з дзіцячага аздараўленчага лагера “Апельсін”.
Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, адказвалі на пытанні віктарыны. Ім была прапанавана гульня “Знайдзі Купалава слова”. Удзельнікам мерапрыемства неабходна было знайсці нужную кнігу паэта, старонку і зачытаць указаныя радкі. Так прысутныя змаглі пазнаёміцца з багатай паэтычнай спадчынай народнага пясняра.